<p>У гульні, падчас якой кожную суботу трэба было па каардынатах заехаць у маладасягальны куток Гродзеншчыны, удзельнічала каля 30 аматараў экстрэмальных гульняў</p>

Першая частка гродзенскай гульні-кэшынг «Партызанскімі сцежкамі» скончылася агульным фінішам 2 верасня на палігоне каля возера, паведамляе «Твой стыль».

У гульні, падчас якой кожную суботу трэба было па каардынатах заехаць у маладасягальны куток Гродзеншчыны, удзельнічала каля 30 аматараў экстрэмальных гульняў.

 «Падчас пошуку месцаў для гульні я на машыне праехаўся па вялікай колькасці такіх мясцін, дзе нават людзі часцяком не ходзяць», – кажа аўтар гульні.

 1

 Па просьбе гульцоў гродзенец Мікалай «Партызан» піша працяг праекта: «У будучай гульні я хачу месца клада, апроч каардынатаў, зашыфраваць якім-небудзь просьценькім алгарытмам кшталту: лічба з якога-небудзь знака, ці колькасьць, напрыклад, слупоў на месцы».

2

 Для тых, хто хоча прайсці мінулую гульню проста для сябе, яна будзе адкрытая па спасылцы .

Андрэй Мялешка