https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мэтах стварэння Музея Васіля Быкава ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь перададзена маёмасць народнага пісьменніка (дача і зямельны ўчастак у дачным пасёлку Ждановічы). Музей плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года – да 90-годдзя Васіля Быкава.</p>

У мэтах стварэння Музея Васіля Быкава ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь перададзена маёмасць народнага пісьменніка (дача і зямельны ўчастак у дачным пасёлку Ждановічы), у сувязі з чым атрымана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры. Паведамляе ТУТ.

Цяпер Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працуе над стварэннем навуковай канцэпцыі і архітэктурна-мастацкага рашэння новай экспазіцыі, якая будзе размешчана ў Музеі-дачы Васіля Быкава, а таксама над перадачай архіва Васіля Быкава ў фонды музея, гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, даручэнне стварыць музей пісьменніка даў прэзідэнт Беларусі ў ліпені гэтага года. З гэтай мэтай 27 ліпеня была прынятая пастанова ўрада, у адпаведнасці з якой дача бязвыплатна перадаецца Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы.

Музей плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года – да 90-годдзя Васіля Быкава.

https://www.traditionrolex.com/8