https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Калідор вечнасці» — скульптурная кампазіцыя даўжынёй у 7 метраў, сцены, падлога і столь якой маюць люстэркавую паверхню. Інсталяцыя зроблена з паліраванай нержавеючай сталі і важыць 600 кілаграмаў, таму ўсталёўваць яе давялося ажно дзесяці мужчынам. Аўтар праекта  — Алесь Кудрашоў, студэнт 4-га курса Акадэміі мастацтваў, – вельмі чакае фідбэку ад жыхароў горада і хоча паназіраць, як ягоны «калідор вечнасці» будзе змяняцца</p>

Адбылося адкрыццё паблік-артавай інсталяцыі ў цэнтры Мнска, якую зрабіў студэнт Акадэміі мастацтваў, паведамляе Generation.by.

«Калідор вечнасці» – скульптурная кампазіцыя даўжынёй у 7 метраў, сцены, падлога і столь якой маюць люстэркавую паверхню. Інсталяцыя зроблена з паліраванай нержавеючай сталі і важыць 600 кілаграмаў, таму ўсталёўваць яе давялося ажно дзесяці мужчынам. Аўтар праекта  – Алесь Кудрашоў, студэнт 4-га курса Акадэміі мастацтваў, – вельмі чакае фідбэку ад жыхароў горада і хоча паназіраць, як ягоны «калідор вечнасці» будзе змяняцца.

«Хутка мы пачнем бачыць, як наш сквер пачне дэфармаваць маю ж інсталяцыю, гэта можа быць і дождж, і гэта, бясспрэчна, будуць таксама і людзі, якія будуць яе дэфармаваць», — кажа Кудрашоў.

Аўтар праекта меў на мэце пазбавіць людзей ад уплыву брэндаў і сацыяльных стэрэатыпаў, звярнуць іх увагу на больш значныя паняцці: мара, думка, ідэя.

Паблік-артавая кампазіцыя будзе стаяць да сярэдзіны лістапада на скрыжаванні вуліц Захарава і Першамайскай, далейшы лёс яе невядомы.

«Невядома, як жыхары горада паставяцца да яе. Інсталяцыя можа пераехаць у лес, можа пераехаць да мастака Сяргея Кірушчанкі, можа застанецца тут».

Скульптурная кампазіцыя зроблена ў межах праекта Інстытута імя Гётэ «Арт-горад». Большасць галасоў ад журы, у якое ўваходзілі беларускія і нямецкія мастакі, атрымала праца Аляксандра Кудрашова. Астатнія 10 прац можна пабачыць на выставе «Арт-горад» у музеі З.І. Азгура.

1

2

3

4

5

6

7

8

Фота: Юля Сакалоўская

https://www.traditionrolex.com/8