https://www.traditionrolex.com/8
<p>Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 11 каманд, сярод якіх 3 калектывы былі інтэрнацыянальнымі з прадстаўнікамі Фінляндыі, Літвы і Польшчы. На працягу 12 гадзін каманды з 4 чалавек назіралі за птушкамі і імкнуліся ўбачыць як мага больш відаў</p>

У мінулую суботу адбыўся 9-ы адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Сутнасць гэтага спаборніцтва адлюстроўвае яго другая назва — Bіrd Rасе, або «Гонка за птушкамі», паведамілі рэдакцыі «Звязды» ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічала 11 каманд, сярод якіх 3 калектывы былі інтэрнацыянальнымі з прадстаўнікамі Фінляндыі, Літвы і Польшчы. На працягу 12 гадзін каманды з 4 чалавек назіралі за птушкамі і імкнуліся ўбачыць як мага больш відаў.

Сёлета пераможцамі чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі стала каманда Mеrlіn (англійская назва сокала-дрымлюка), якая стартавала на Палессі ў Тураве. Беларускія «дрымлюкоўцы» ў складзе капітана Арцёма Халандача, а таксама Наталлі Карліёнавай, Таццяны Брыгінец і Зінаіды Гарошкі зафіксавалі 114 відаў птушак.

Другое месца з вынікам 112 відаў крылатых заняла беларуска-літоўская каманда Іbіsbіll, якая стартавала ў Мінску. Трэцяе месца – у брэсцкай «Цім-бай», якая стартавала ў вёсцы Сялец Брэсцкай вобласці (108 відаў).

Усяго за 12 гадзін 8 жніўня ўдзельнікі чэмпіянату ўбачылі 177 відаў птушак, што больш за палову ад усіх відаў, якія назіраліся ў Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

https://www.traditionrolex.com/8