<p>29 верасня 2012 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае да сябе ўсіх жадаючых стаць сведкамі незвычайнай гістарычнай праграмы і  атрымаць магчымасць адчуць сапраўдны подых гісторыі</p>

29 верасня 2012 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае да сябе ўсіх жадаючых стаць сведкамі незвычайнай гістарычнай праграмы і  атрымаць магчымасць адчуць сапраўдны подых гісторыі.

Удзельнікі праекту «Эпоха князя Міхала Клеафаса» разам з гледачамі завітаюць да князя Дамініка Гераніма Радзівіла, наведаюць брытанскую выставу гістарычных арыстакратычных прадметаў, пачуюць музыку і рамансы пачатку ХІХ ст., а таксама сутыкнуцца з тагачаснай вайсковай элітай – уланамі ВКЛ.

У праграме мерапрыемства запланаваны баль у Гетманскай і канцэрт у Тэатральнай залях, двубой на пляцоўцы перад выхадам з палацу і экскурсія па брытанскай экспазіцыі.

Пачатак праграмы Ў 10.30. Працягласць – 2 гадзіны.  

Кошт квіткоў: 120 000 рублёў. У кошт ужо уключаны: 50 000 – уваходны квіток на наведванне палацава-паркавага ансамблю, 20 000 – уваходны квіток на выставу «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600 – 1800» з Музея Вікторыі і Альберта (Лондан), 39 000 – экскурсійнае абслугоўванне.

Даведкі па тэл.: (8-017 70) 5-51-81, (8-017 70) 5-31-96 (інфармацыйна-касавы цэнтр).