https://www.traditionrolex.com/8
<p>11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій», арганізаваная сумесна з пасольствамі Чэшскай і Славацкай рэспублік</p>

11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій», арганізаваная сумесна з пасольствамі Чэшскай і Славацкай рэспублік.

Час раскідваць камяні мінуў, як і час маўчаць аб гэтым. А «камяні» гэтыя, народжаныя на беларускай зямлі, хай нават і раскіданыя не цяперашнім пакаленнем, ёсць. І гэта гістарычная несправядлівасць, што на сваёй радзіме з-за пэўных акалічнасцяў імя генерала Сяргея Вайцэхоўскага (1883–1951) дагэтуль зусім не вядома. Выдатны лёс, высокія ўзнагароды, рэгаліі і званні на радзіме і на службе ў чэхаславацкім войску, якімі генерал быў узнагароджаны пры жыцці і пасля смерці, трагічнае заканчэнне жыцця – уся драматычная стужка біяграфіі разгорнута на выставе. Экспазіцыя дапаможа адказаць на пытанне: «Хто вы, генерал Вайцэхоўскі?».

Сяргей Мікалаевіч Вайцэхоўскі нарадзіўся ў 1883 г. у шляхецкай сям'і ў Віцебску. Скончыў рэальнае, потым – з адзнакай – артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу ў 1904 г. Працягнуў навучанне ў Акадэміі Генеральнага штаба, у 1913 г. скончыў лётную школу. Служыў на Каўказе, Далёкім Усходзе і ў г. Беластоку, у Маскоўскай вайсковай акрузе.

З першых дзён Першай сусветнай вайны С. Вайцэхоўскі паказаў сябе адважным і адукаваным афіцэрам. У 1917 г. прызначаны начальнікам штаба І Чэхаславацкай стралковай дывізіі. Кастрычніцкі пераварот 1917 г. не прыняў. Працягнуў службу ў Чэхаславацкім легіёне. Быў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі на Усходзе, а затым – камандуючым войскам на Далёкім Усходзе. Ваяваў з Чапаевым і будучым савецкім маршалам Тухачэўскім. У кастрычніку 1918 г. згодна з рашэннем Чэхаславацкай нацыянальнай рады 35-гадовы Вайцэхоўскі стаў генералам.

 У эміграцыі ў 1921 г. ён атрымлівае запрашэнне ад чэхаславацкага ўрада працягнуць ваенную службу, атрымлівае чэхаславацкае грамадзянства. Падчас Мюнхенскага крызісу 1938 г. з'яўляўся актыўным прыхільнікам узброенага супрацьстаяння германскай агрэсіі, што паслужыла падставай для адпраўкі яго ў адстаўку 1 красавіка 1939 г. У 1943 г. не прыняў прапанову немцаў узначаліць Рускае вызваленчае войска замест генерала Уласава. У маі 1945 г. арыштаваны органамі савецкай контрразведкі, асуджаны на 10 год зняволення. Памёр у красавіку 1951 г. У 1996 г. рэабілітаваны, у 1997 г. указам прэзідэнта Вацлава Гавела ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Чэшскай Рэспублікі – ордэнам Белага Льва 3-й ступені.

https://www.traditionrolex.com/8