<p>У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, родныя паэта, творчая інтэлігенцыя</p>

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі новай экспазіцыі, прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Слова Купалы яднае людзей. Кожны знаходзіць у яго паэтычнай скарбніцы нешта асабіста блізкае, сваё, спасцігаючы праз вобразы, матывы, паэтыку беларускай народнай песні, міфалагічныя ўяўленні, адлюстраваныя ў творчасці Песняра, гісторыю і культуру роднага краю, глыбінную сутнасць беларускага характару.

1

Творчасць Янкі Купалы – найкаштоўнейшая спадчына беларускага народа, якую даследуе, збірае, захоўвае і інтэрпрэтуе адзін са старэйшых музеяў краіны. Музей захоўвае сувязь пакаленняў і генерыруе новыя культурныя веды, заснаваныя на ўсведамленні нацыянальных вытокаў.

5

Галоўная мэта экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – паказ жыцця і творчасці паэта ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай беларускай літаратуры, культуры, станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

2

Стваральнікі новай экспазіцыі музея Песняра імкнуліся на якасна новым узроўні прадставіць гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі паэзіі, філасофска-грамадзянскую пазіцыю паэта і драматурга, стан і развіццё беларускага і замежнага купалазнаўства.

3

Адкрыццё першай чаргі новай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – гэта яшчэ адзін крок насустрач Купалавай Беларусі, багатай і годнай, пяшчотнай і непаўторнай; добрая нагода, каб беларускае слова – патрыятычнае, чалавечае, роднае-блізкае – кожны дзень гучала, слухалася і чыталася паўсюль і скрозь…

4

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, родныя паэта, творчая інтэлігенцыя.

6