https://www.traditionrolex.com/8
<p>Урывак са Статута ВКЛ Аляксандр зачытаў на заходнерускай мове. « Цмок — станоўчы персанаж, — адзначыў Куль. – Ён увасабляе матэрыяльнае, інтэлектуальнае і духоўнае багацце. Дарэчы, цмока можна назваць адным з першых баскетбалістаў, таму што на выявах у яго кіпцюрах часта можна было заўважыць камяні».</p>

У канцэртнай зале Дзіцячай філармоніі адбылася прэзентацыя не толькі новага складу «Мінска-2006», але і яго новага іміджу. З гэтага часу лепшы клуб краіны будзе насіць назву «Цмокі».

Як выбіралася новае імя і што з гэтага павінна атрымацца — у рэпартажы журналіста Goals.by.

У гэтым сезоне «склад ва ўсіх камандах падабраўся баяздольны». У клуба атрымалася заключыць пагадненні амаль што з 40 спонсарамі, што абяцае фінансавую стабільнасць на працягу года.  

Трэба зазначыць, што большасць гульцоў «Мінска» да сённяшняга дня таксама не ведала пра тое, што менавіта адбудзецца на мерапрыемстве. Аляксандр Куль здолеў захаваць навіну ў сакрэце амаль ад усіх і зрабіць прэзентацыю сюрпрызам не толькі для журналістаў, але і для саміх баскетбалістаў.

3

— Зараз мы пачынаем рэалізацыю новай маркетынгавай стратэгіі. Наша мэта — быць цікавымі аматарам баскетболу ў нашай краіне і мець свой вядомы твар на міжнароднай пляцоўцы. Плануем дасягнуць гэтых мэтаў рэнэймінгам клуба. Яго новая назва мае глыбокае значэнне, прыналежнасць да нашай краіны. Мы вельмі сур’ёзна падыйшлі да гэтага пытання, звярнуліся да беларускай міфалогіі, багатай на розных персанажаў, і выбралі з яе самага каларытнага, які цалкам адпавядае нашым мэтам і задачам. З гэтага моманту мы будзем называцца... «Цмокі-Мінск»!

Перачакаўшы першую хвалю абмеркаванняў, Аляксандр пачаў свой расповед пра міфічнага персанажа, з якім цяпер будзе асацыявацца мінскі клуб. Пра гэта — ніжэй на фота:

2

Урывак са Статута ВКЛ Аляксандр зачытаў на заходнерускай мове.

— Цмок — станоўчы персанаж, — адзначыў Куль. – Ён увасабляе матэрыяльнае, інтэлектуальнае і духоўнае багацце. Дарэчы, цмока можна назваць адным з першых баскетбалістаў, таму што на выявах у яго кіпцюрах часта можна было заўважыць камяні.

1

Што тычыцца аўтара гэтага тэксту, то слушка пра новы брэнд «Мінска» дайшла да мяне тыдні тры таму. Напачатку я таксама не ведаў, як на яе рэагаваць — ці то ўсміхацца, ці то «рэспектаваць». Адразу ж прыгадаў гэтае відэа, крыху пачытаў інтэрнет, успомніў нешта з таго, што расказвалі на парах «педунівера», сваё студэнцкае мінулае, у якім, каюся, сваёй прыналежнасці да беларускага народа надаваў значна больш увагі. А таксама паспрабаваў прадказаць рэакцыю на гэтую навіну. Прызнацца, большасць тых, з кім давялося за гэты час яе абмяркоўваць, пачыналі аднабока: «Што? Ты жартуеш?»

10

З часам назва ўсё больш клалася на слых, ужо не ўспрымалася з лёгкай усмешкай. Мабыць, таму, што мы, беларусы, усё новае і незвычайнае прымаем неяк неадэкватна, імкнучыся спачатку абсмяяць, а ўжо потым падумаць пра тое, што гэта насамрэч цікава. Імкнемся адшукаць у ёй спачатку нейкі падвох, і толькі потым прыняць. Натуральна, і першае пытанне да Аляксандра было менавіта такой тэматыкі.

4

— Ёсць такі выраз: «чорны піяр — таксама піяр», — упэўнены Куль. – Добра, няхай адносіны напачатку будуць не самымі адэкватнымі, але, нягледзячы ні на што, мы здолеем данесці гэты вобраз, нашу ідэю да людзей. Не трэба баяцца беларускага цмока, не трэба баяцца беларускай мовы, культуры.

https://www.traditionrolex.com/8