https://www.traditionrolex.com/8
<p> Аматары хадзьбы з кіямі будуць змагацца на дыстанцыях ад 5 да 20 кіламетраў</p>

У суботу ў Белавежскай пушчы адбудуцца спаборніцтвы па хадзьбе з кіямі. «Кубак Польшчы па скандынаўскай хадзьбе ў краіне пушчы і зубра» збярэ дзясяткі ўдзельнікаў. Правядзенне чэмпіянату павінна папулярызаваць запаведнік і прыцягнуць сюды аматараў спартыўнага турызму, паведамляе Polskie Radio S.A.

У Белавежскай пушчы існуе 7 трас для аматараў хадзьбы з кіямі. Кубак Польшчы будзе разыгрывацца на дыстанцыях 5, 10, 15 і 20 кіламетраў.

Скандынаўская хадзьба, альбо Nordic Walking – гэта хадзьба са спецыяльнымі кіямі, якія нагадваюць лыжныя. Чалавек, які ходзіць такім чынам, змяншае нагрузку на пазваночнік і адначасова развівае большасць мышцаў цела.

 

https://www.traditionrolex.com/8