<p>Пасол Францыі ў Беларусі і генеральны консул Польшчы ў Гродне ўсклалі вянкі на магілу камандзіра палка ўланаў, які змагаўся на баку Напалеона</p>

Пасол Францыі ў Беларусі і генеральны консул Польшчы ў Гродне ўсклалі вянкі на магілу камандзіра палка ўланаў, які змагаўся на баку Напалеона, паведамляе Polskie Radio S.A.

Мішэль Рэнры і Анджэй Хадкевіч ушанавалі памяць палкоўніка Канстанціна Дуніна-Раецкага, пахаванага ў мястэчку Обрынь Карэліцкага раёна Беларусі. Яго магіла, якая знаходзіцца ў склепе былога маёнтка, была адрамантавана польскай фірмай Atlas да 200-гадовага юбілею вайны 1812 года.

19-ы полк уланаў Варшаўскага герцагства быў сфармаваны ў Навагрудку па загаду Напалеона. Ён не ўдзельнічаў у паходзе на Маскву, а прыкрываў тылы французскай арміі, якая праз некалькі месяцаў была вымушана з баямі адступаць у Польшчу.

Пасля вайны Канстанцін Дунін-Раецкі вярнуўся ў радавое гняздо, збудаваў палац, які заставаўся ва ўласнасці сям’і да 1939 года. Апошняга з роду Кашыцаў, нашчадкаў Дунін-Раецкіх, у 1939 годзе забілі немцы. Палац быў разбураны.

Сам жа Канстанцін Дунін-Раецкі спачыў на радавых могілках у 1844 годзе. Ён быў кавалерам найвышэйшай французскай узнагароды – ордэна Ганаровага легіёна.