У Пінкавічах рыхтуюцца сустрэць 130-годдзе Якуба Коласа з абноўленым музеем

16.09.2012 - Новости

У Пінкавічах рыхтуюцца сустрэць 130-годдзе Якуба Коласа з абноўленым музеем

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа на Піншчыне праз месяц прыме першых гасцей пасля амаль двухгадовага рамонту. Будынак цяпер цалкам нагадвае той дом, дзе пачынаў настаўнічаць беларускі класік. Змяніліся фонды, папоўнены гістарычны матэрыял

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа на Піншчыне праз месяц прыме першых гасцей пасля амаль двухгадовага рамонту. Будынак цяпер цалкам нагадвае той дом, дзе пачынаў настаўнічаць беларускі класік. Змяніліся фонды, папоўнены гістарычны матэрыял, паведамляе Радыё «Рацыя».

Будаўнікі завяршаюць сваю працу, і адміністрацыя музея зоймецца яго афармленнем. Дырэктар Ніна Паўлавец задаволеная, што наведвальнікі змогуць пабачыць тыя ўмовы, у якіх жыў і працаваў народны паэт.

– Зрабілі музей у такім будынку, які і быў у той час, – драўляным. Полубрусам вельмі прыгожа зрабілі. І ў сярэдзіне будуць вельмі істотныя змены. Новыя стэнды. З’явілася многа новых стэндаў. Таксама пакой, дзе жыў Якуб Колас, мы плануем зрабіць такім, якім ён быў пры ім. Тагачасная хатка настаўніка.

130-годдзе Якуба Коласа ў Пінкавічах плануюць адзначыць з размахам, але арганізатары свята адзначаюць, што ўсё будзе залежаць ад надвор’я.

Юрась Палескі

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах