https://www.traditionrolex.com/8
<p>Найбуйнейшы за гісторыю карупцыйны скандал звязаны з продажам элітнай зямлі ў Мінскім раёне.<span id="ctrlcopy"><br /></span></p>

Інфармацыі аб гэтым нечуваным скандале пакуль мала, але сумы, якія там ужо фігуруюць, уражваюць. Гаворка ідзе аб продажы 279 га зямлі каля вёскі Лапаравічы Мінскага раёна, размешчанай уздоўж Мінскага мора.

Тэму падняло Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС і Генеральная пракуратура. Гаворка ідзе пра нейкага загадкавага інвестара, які вельмі лёгка пры дапамозе Мінаблвыканкама і Адміністрацыі прэзідэнта атрымаў у сваё распараджэнне 279 га зямлі каля Мінскага мора.

У снежні 2009 года рашэннем Мінскага гарвыканкама было зарэгістравана сумеснае ТАА «ОКСЕСінвест», якое ўсяго праз тры месяцы, у лютым 2010 года, рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала ў сваё распараджэнне агулам 279 га зямлі для рэалізацыі праекта «Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю пасёлка малапавярховай жылой забудовы з аб'ектамі інжынернага абслугоўвання, камунікацыямі і аб'ектамі сацкультбыту паблізу вёскі Лапаравічы».

Праектам было прадугледжана стварэнне адзінай сістэмы інжынерных сетак, унутрыквартальных дарог, зон адпачынку, аб'ектаў сацкультбыту (школы, дзіцячых садоў-ясляў, будаўніцтва гіпермаркета, аўтазаправачнай станцыі, паліклінікі, спартыўных збудаванняў, аўтаномнай станцыі ачысткі сцёкавых вод і будаўніцтва артэзіянскіх свідравін з камплектам абсталявання па водападрыхтоўцы) і г. д. Агульны аб'ём інвестыцый складаў каля 430 мільёнаў еўра, пры гэтым сам інвестар павінен быў укласці ўсяго каля 7 мільёнаў долараў. Усё астатняе павінны былі ўкласці дольшчыкі, якія выказалі б жаданне жыць у элітным пасёлку, ды іншыя інвестары, якія захацелі б будаваць там гіпермаркет, АЗС, спартыўныя збудаванні.

Праўда, пасля выдзялення зямлі і зацвярджэння Міністэрствам эканомікі інвестыцыйнай дамовы аб рэалізацыі праекта два з паловай года наогул нічога не было чуваць. Да апошняга часу. На днях ГУБЭЗ МУС спыніла спробу гандлю той самай элітнай зямлёй, якая была выдзелена пад рэалізацыю інвестпраекта.

Паводле папярэдніх звестак, дырэктар інвестыцыйнай кампаніі СТАА «ОКСЕСінвест», якая і павінна была рэалізоўваць праект, падбухторваў дырэктара іншай замежнай прыватнай кампаніі да дачы хабару службовым асобам Адміністрацыі прэзідэнта і Мінаблвыканкама «за спрыяльнае рашэнне пытання аб набыцці ва ўласнасць у дзяржавы дзялкі агульнай плошчай 279 га, прадастаўленай СТАА «ОКСЕСінвест» раней у рамках інвестыцыйнай дамовы». Прычым сума хабару ўражвае і б'е ўсе рэкорды ў Беларусі.

Паводле аператыўных звестак, падазраваны патрабаваў 5 мільёнаў долараў і 17 участкаў зямлі (гэта яшчэ каля 500 тысяч долараў), у тым самым элітным пасёлку.

Для параўнання: на рынку сотка зямлі ў Лапаравічах каштуе каля 3 тысяч долараў, так што агульны кошт здзелкі (279 га) склаў больш за 8 мільёнаў долараў. Іншымі словамі, чысты прыбытак ад здзелкі з улікам усіх выдаткаў на хабары атрымліваўся ў раёне 2,5 мільёна долараў.

Па факце падбухторвання да дачы хабару ў дачыненні да дырэктара СТАА «ОКСЕСінвест» распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 16, 431 і ч. 2 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

З інфармацыі, злітай з МУС, няяснымі застаецца шмат пытанняў. Якім чынам зусім новая на рынку кампанія атрымала ў сваё распараджэнне гэтак прынадны кавалак зямлі? Чаму інвестпраект так і не быў рэалізаваны і якім чынам ён стаў прадметам карупцыйнага гандлю? І, самае галоўнае, якую рэальную ролю ва ўсім гэтым адыгралі чыноўнікі Адміністрацыі прэзідэнта і Мінаблвыканкама? Бо цалкам відавочна, што вырашыць пытанне з такім велізарным участкам зямлі, у такім прэстыжным месцы, ды яшчэ калі ён вылучаны пад рэалізацыю інвестпраекта, без удзелу вельмі і вельмі ўплывовых чыноўнікаў не проста складана, а немагчыма.

Крыніца: ej.by

https://www.traditionrolex.com/8