https://www.traditionrolex.com/8
<p>Арганізатары «Камяніцы» распавялі сваю версію, хто ад каго адмовіўся: яны ад «Крамбамбулі», ці «Крамбамбуля» ад іх.<span id="ctrlcopy"><br /> </span></p>
Арганізатары «Камяніцы» распавялі сваю версію, хто ад каго адмовіўся: яны ад «Крамбамбулі», ці «Крамбамбуля» ад іх.

Лідар гурта «Крамбамбуля» Лявон Вольскі распавёў «Еўрарадыё», што музыкі не адмаўляліся ад выступлення на фестывалі «Камяніца». Гэта была звычайная забарона, як і ўсе мінулыя за апошнія паўтара года. Ці праўда былі нейкія тэлефанаванні зверху, мы запыталіся ў арганізатара фэсту Сяргея Чагрынца.

«Еўрарадыё»: Хацелася б яшчэ раз у вас удакладніць, з-за чаго ўсё ж такі Вольскі і кампанія так і не з'явіліся на сцэне?

Сяргей Чагрынец: Прычыны яны мусяць тлумачыць самі, бо як я магу каментаваць рашэнне людзей уласнымі думкамі? Але тое, што гэта было іх рашэнне, — адназначна. Пра астатняе пытайцеся ў іх! Шчыра кажучы, я не бачу прычын для мітусні. Ну, так! Яны нас крыху падвялі тым, што позна паведамілі, але з іншага боку іншыя калектывы, якія выпадалі ў працэсе... чаму да іх такой увагі няма?

«Еўрарадыё»: Бо цяпер кажуць, што было тэлефанаванне «зверху» наконт выступлення «Крамбамбулі»...

Сяргей Чагрынец: Вось у гурта і спытайцеся, што там было! А вы чыталі іх лісты на «Фэйсбуку»? Уважліва? Бачылі, што ўжо 13 верасня яны заклікалі сваіх сяброў на іншае мерапрыемства? Вольскі пісаў, што з «Камяніцай» не атрымаецца. Яшчэ да размовы з намі. Пачытайце, тады вам стане зразумела, што яны, магчыма, і не планавалі выступленне... Але дакладна я не ведаю!

«Еўрарадыё»: То бок вам ніякага тэлефанавання «зверху» з забаронай на выступленне гурта не было?

Сяргей Чагрынец: Мне — не!

«Еўрарадыё»: Наколькі я разумею, акрамя вас, нікому тэлефанаваць і не маглі, так?

Сяргей Чагрынец: Мяне здзіўляе, што мы цяпер займаемся піярам аднаго калектыва. Мне б хацелася нейкім піярам фестываля займацца, а не калектыва. Але ўсіх цікавіць адно пытанне... Яны што, у краіне адны, ці што!? Лепш бы напісалі пра тое, што ўпершыню сабралі такую колькасць маленькіх дзетак! Я глядзеў фотаздымкі, усе фатаграфуюць асноўную сцэну... а дзеці? 157 дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі? Як жа яны, гэтыя камочкі шчасця, дзеля якіх гэта ўсё і рабілася? А мы ўсё шмальцуем Вольскага і кампанію.

Нагадаем, што «Крамбамбуля» мусіла стаць хэдлайнерам фестываля «Камяніца», які прайшоў 15 верасня ў строчыцкім Музеі народнай архітэктуры і побыту. Але за дзень да фэсту стала вядома, што гурт выступаць не будзе. Лідар «Крамбамбулі» Лявон Вольскі выказаў меркаванне, што прычынай забароны стала нядаўняе выступленне музыкі ў рамках Музычнага марафону салідарнасці з палітвязнямі.

https://www.traditionrolex.com/8