https://www.traditionrolex.com/8
<p>Такім чынам Беларусь на адной з самых папулярных карт прадстаўлена ў найбольш актуальным выглядзе</p>

Google Maps абнавіў сатэлітныя выявы высокага разрознення беларускіх гарадоў і вёсак. Такім чынам Беларусь на адной з самых папулярных карт прадстаўлена ў найбольш актуальным выглядзе, паведамляе Generation.by.

У верасні Google абнавіў карты 60 рэгіёнаў свету. У іх лік трапіла і Беларусь.

«Праз паляпшэнне даступнасці выяў у высокім разрозненні мы працягваем надаваць доступ да найбольш актуальных і дакладных карт свету», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Google, апублікаваным у афіцыйным блогу кампаніі.

Адмыслоўцы кажуць, што спутнікавая карта Мінска, напрыклад, мае актуальнасць ліпеня ці жніўня 2012 года. У цэнтры цяпер бачная будоўля на месцы Купалаўскага тэатра і новы мікрараён у раёне станцыі метро «Каменная горка».

Цікава, што абнаўленне спутнікавай карты Беларусі ўпершыню з’явілася пасля таго, як беларускі спутнік перадаў першыя здымкі, зробленыя ім пасля запуску ў ліпені 2012 года.

Таксама Google дадаў 30 новых гарадоў да спісу месц, дзе можна праглядаць выявы, зробленыя пад вуглом у 45 градусаў. Гэты сэрвіс пакуль у Беларусі не даступны, гэтаксама як і яшчэ адзін набор карт ад Google — грамадскага транспарту буйнейшых гарадоў свету.

Сэрвіс стартаваў ўвосень і палепшыў карты многіх гарадоў свету, у тым ліку Расіі і Украіны.

qkd0tfxyjtq0s8tk2l9vxntgyqngvf-org

Так цяпер выглядае рамонт Купалаўскага тэатра на абноўленым Google Maps

https://www.traditionrolex.com/8