https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асноўным мерапрыемствам стаў велапрабег, што пачаўся каля 12 гадзін на беразе Нёмана. Яго пачатку з нецярпеннем чакала каля 50 удзельнікаў — веласіпедных энтузіястаў розных узростаў</p>

Міжнародная экалагічная акцыя ладзілася ініцыятывай «ВелаГродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо чацвёрты раз. Гэтым разам яе адметнасцю стала наяўнасць «зялёных парковак».

Асноўным мерапрыемствам стаў велапрабег, што пачаўся каля 12 гадзін на беразе Нёмана. Яго пачатку з нецярпеннем чакала каля 50 удзельнікаў — веласіпедных энтузіястаў розных узростаў, паведамляе «Твой стыль».

Акцыя аб’яднала людзей, не абыякавых да праблемы шкодных выкідаў у атмасферу: яны імкнуцца да пашырэння веласіпеда не толькі ў якасці хобі, але перадусім як сродка перамяшчэння.

1

2

3

«Пакінь аўто, пасадзі дрэва!» – дэвіз сёлетняга мерапрыемства. Удзельнікамі акцыі сумесна з прадстаўнікамі ўлады была ўрачыста пасаджана кляновая алея.

4

Заўважаны там і вядомыя творчыя асобы!

5

За ажыццяўленне мар актывістаў «ВелаГродна» аб «зялёнай будучыні» можна ўжо не хвалявацца.

6

7

8

9

Пакуль што ёсць толькі прататып «зялёнай паркоўкі», але, магчыма, не за гарамі – і сапраўдныя, дзе людзі будуць паркаваць свае веласіпеды ды адпачываць ад пешых прагулак.

10

 

Асноўная мэта акцыі – хаця б раз у год звярнуць увагу грамадскасці на якасць паветра ў гарадах, нагадаць аб праблемах, якія нясе з сабою аўтатранспарт. Усім яго ўладальнікам прапануецца хаця б на дзень адмовіцца ад яго выкарыстання.

У мінулым годзе дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў Гродне на 350 тон скараціліся выкіды забруджваючых рэчываў у паветра, канцэнтрацыя вуглекіслага газа знізілася на 8%.

Традыцыя праводзіць «Дзень без аўтамабіля» нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі; Беларусь далучылася ў 2008-м.

Вольга Юрэвіч, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8