https://www.traditionrolex.com/8
<p>11 верасня ўвесь байнэт абляцела навіна: на Партызанскім праспекце сталіцы невядомы стрэліў у пярэднюю шыбу турыстычнага аўтобуса, які ехаў у Кіеў, хутчэй за ўсё з пнеўматыкі. Паніка паднялася яшчэ і ад таго, што прыкладна на тым жа месцы ў канцы ліпеня адбыўся аналагічны выпадак. Гістарычны экскурс: раніцай 27 ліпеня на Партызанскім праспекце ў турыстычным аўтобусе, які вяртаўся з Крыма, была зафіксавана дзірка ў пярэдняй шыбе. Следчы камітэт правёў экспертызу і паведаміў – шкло разбіў звычайны камень. Сумная выпадковасць, не болей.</p>

11 верасня ўвесь байнэт абляцела навіна: на Партызанскім праспекце сталіцы невядомы стрэліў у пярэднюю шыбу турыстычнага аўтобуса, які ехаў у Кіеў, хутчэй за ўсё з пнеўматыкі. Паніка паднялася яшчэ і ад таго, што прыкладна на тым жа месцы ў канцы ліпеня адбыўся аналагічны выпадак. Гістарычны экскурс: раніцай 27 ліпеня, на Партызанскім праспекце ў турыстычным аўтобусе, які вяртаўся з Крыма, была зафіксавана дзірка ў пярэдняй шыбе. Следчы камітэт правёў экспертызу і паведаміў – шкло разбіў звычайны камень. Сумная выпадковасць, не болей.

Але калі «выпадковасць» паўтарылася, на месца інцыдэнта прыехала больш за дзесяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку невядомыя людзі ў цывільным. Справа ў тым, што ў той жа Маскве ўжо нікога не здзівіць тым, што з зайздроснай рэгулярнасцю з пнеўматыкі страляюць па аўтобусах. Няўжо «розуму» стала хапаць і ў некаторых нашых суайчыннікаў?

Следчы камітэт правёў расследаванне і па другім інцыдэнце. Вынік аналагічны першаму – у шкло трапілі парэшткі асфальту. Не куля, не метал – зноў выпадковасць. Вячаслаў Барок, арганізатар паездкі і непасрэдны сведка, катэгарычна не згодны з рашэннем камітэта. Ён вёз групу паломнікаў у кіеўскі аэрапорт, каб потым паляцець у Ізраіль. Днямі ён вярнуўся ў Беларусь, і мы высветлілі з першых крыніц яго версію:

– Фактам ёсць тое, што пярэдняя шыба аўтобуса разбілася, калі мы ехалі па Партызанскім праспекце. Кіроўцы і міліцыянеры казалі, што гэта адбылося прыкладна ў тым самым месцы, дзе і аналагічны выпадак некалькі месяцаў таму. Цяжка казаць, што гэта былі парэшткі асфальту, як сцвярджае афіцыйная версія. Такую заяву распаўсюдзіў Следчы камітэт. Для мяне пытанне: на якой хуткасці павінны ляцець гэтыя парэшткі, каб разбіць шкло? Я сам, будучы кіроўцам, шматкроць біў сваю пярэднюю шыбу, але там было відавочна, што шкло разбіў камень. Кожны з прысутных: 46 паломнікаў, кіроўца, менавіта я, усе бачылі іншародны кавалак у шкле. Мы ўсе бачылі кавалак метала. Несур’ёзна казаць, што гэта кавалак бітума, асфальта. Гэта бачылі і міліцыянеры. Мы спазняліся на самалёт, але з міліцыянеркай, якая ўзначальвала групу, спрачаліся дзве гадзіны. Я кажу: «Ну разбілася і разбілася – мільён выпадкаў падобных». Яна: «Вы што, не бачыце, што ў шкле метал?!» Ішла гаворка, каб узяць шкло як уліку, але, дзякуй Богу, адпусцілі, і мы нармальна праехалі мяжу. Узнікае пытанне пра цудоўнае пераўтварэнне метала ў асфальт. Ці гэта масавая галюцынацыя?  Але было б нелагічна, каб паглядзець на разбітае парэшткамі асфальту шкло прыехалі больш за дзесяць міліцыянераў.  Дык што, звычайны супрацоўнік ДАІ не ў стане адрозніць бітум ад метала? Не хацелася б іх так зневажаць. Чым кіруецца Следчы камітэт – цяжка сказаць.

Якую ж дакладна інфармацыю распавёў Следчы камітэт?

Праведзеная экспертыза паказала, што пашкоджанне ніжняга лабавога шкла аўтобуса адбылося з прычыны траплення ў яго каменя альбо іншага прадмета, які выляцеў з-пад колаў аўто, якое рухалася перад аўтобусам. Пашкоджанне шкла не магло быць атрымана ад стрэлу з якога-небудзь віду зброі. На шкле адсутнічаюць свінцовыя, пластыкавыя і металічныя часціцы, якія павінны былі застацца пры кантакце з куляй. Згодна з вынікамі балістычнай экспертызы, у шкло трапіў прадмет, які рухаўся знізу ўверх. Рэчыва чорнага колеру, якое засталася на сколе шкла, аказалася бітумам, які выкарыстоўваецца пры вырабе пакрыцця дарогі.

Такім чынам, расследаванне як быццам бы скончана, але пытанні, здаецца, застаюцца...

https://www.traditionrolex.com/8