https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Помнік павінен быць усталяваны ў скверы на гарадской плошчы ў г. Навагрудку з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі і высокай гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці гістарычнага цэнтра горада, візуальнага ўспрыняцця помніка з розных участкаў плошчы</p>

Міністэрствам культуры з 24 верасня па 26 кастрычніка абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Міндоўгу ў г. Навагрудку.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».

Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўстаноўцы ў Навагрудку прынята сумесна Міністэртсвам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам, Навагрудскім райвыканкамам.

Удзельнікамі конкурса могут быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Помнік павінен быць усталяваны ў скверы на гарадской плошчы ў г. Навагрудку з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі і высокай гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці гістарычнага цэнтра горада, візуальнага ўспрыняцця помніка з розных участкаў плошчы.

Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 26 кастрычніка 2012 г. уключна падаецца заяўка па адрасу: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, каб. 316, кантактны тэлефон: (+375 17) 203-91-31. 

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 2 лістапада 2012 г. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры.

Помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя ўнесці свой уклад у стварэнне помніка славутаму дзеячу беларускай гісторыі могуць пералічыць сродкі на дабрачынны разліковы рахунак, які адкрыты Навагрудскім райвыканкамам. Разліковы рахунак 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416 г. Навагрудак філіяла № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Ліда, код банка 696.

https://www.traditionrolex.com/8