https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вынікі конкурсу падводзіліся ў час святкавання Еўрапейскіх дзён спадчыны. Гэтая міжнародная культурная акцыя, як і вынікі праведзенага конкурсу, з'яўляюцца выдатным спосабам прыцягнення грамадскасці да захавання нашай спадчыны, знаёмства з культурнай разнастайнасцю краіны</p>

26 верасня 2012 года ў Гарадской ратушы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы прыклад аховы гісторыка-культурнай спадчыны», які праводзіўся на працягу года па ініцыятыве Міністэрства культуры.

Мэта конкурсу – усведамленне неабходнасці абароны гістарычных аб’ектаў, стварэння ўмоў для адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Вынікі конкурсу падводзіліся ў час святкавання Еўрапейскіх дзён спадчыны. Гэтая міжнародная культурная акцыя, як і вынікі праведзенага конкурсу, з'яўляюцца выдатным спосабам прыцягнення грамадскасці да захавання нашай спадчыны, знаёмства з культурнай разнастайнасцю краіны.

Работы на аб’ектах, праведзеныя з удзелам канкурсантаў, сталі значным укладам у захаванне і папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры.

Першае месца прысуджана сялянскай фермерскай гаспадарцы «Панскі маёнтак» за аб’ект «Адраджэнне былога сядзібна-паркавага комплекса пачатку XIX ст.» у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Другое месца прысуджана фермерскай гаспадарцы «Быхаўцаў Уладзімір Іванавіч» за рэстаўрацыю і аднаўленне ветранога млына XIX ст. на хутары «Міколін востраў» Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Трэцяе месца прысуджана праектнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Мінскпраект» па аб’екту «Добраўпарадкаванне тэрыторыі былых Мінскіх брацкіх могілак» і стварэнню мемарыяльнага комплексу «Памяці воінаў Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг.» па Старавіленскаму тракту ў г. Мінску.

Узнагароды пераможцам конкурсу ўручыў міністр культуры Павел Латушка.

https://www.traditionrolex.com/8