https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="text-align: justify;">Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Восеньскі фэст», якое адбудзецца 29 верасня з 12.00 да 16.00</span></p>

Восень… Падыходзіла да заканчэння цяжкая праца на палях ды агародах. Вось час, калі  рукі нашых продкаў адпачывалі, а душа цешылася за свірны і гумны, поўныя збожжа, за клеці і варыўні, поўныя агароднінай ды садавінай. Самы час адпачыць, сустрэць гасцей, ладзіць вяселлі! А дзе ж пагуляць? Вядома, на кірмашы! Там жа сустракалі сяброў, а часам знаходзілі сабе пару.

29 верасня з 12 да 16 гадзін Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры запрашае на мерапрыемства «Восеньскі фэст», якое на некалькі гадзін адновіць атмасферу мінулых часоў.

Запрашаем усіх узгадаць традыцыйныя восеньскія святы: Багач і Пакровы, далучыцца да старажытнага абрада «Жаніцьба лучніка», завітаць да «сапраўднага» шляхціча ў гульні «Пан Быкоўскі»,  патанцаваць пад музыку і спевы фальклорнага калектыва «Славянскі настрой» і прыняць удзел у забавах, конкурсах і гульнях.

Асаблівасцямі мерапрыемства «Восеньскі фэст» у гэты раз стануць:

- вясельны абрад «Каравай» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, рэканструкцыю якога прадэманструюць студэнты спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;

- аджыліці (спаборніцтва сабак па бегу з перашкодамі);

- дабрачынная акцыя па пошуку новых гаспадароў для хатніх жывёл, якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне аховы жывёл «Эгіда».

 Падчас мерапрыемства, як у мінулым,  за дадатковую плату раім: на кірмашы прыдбаць садавіны і агародніны, набыць сувеніры ад народных майстроў, падсілкавацца ў сапраўднай «Беларускай карчме».

Кошт білетаў – 18 000 руб.,

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе  з 10.00 да 17.20.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з ўмовамі надвор’я.

- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

https://www.traditionrolex.com/8