https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах ініцыятывы Інстытута імя Гётэ «Культура і развіццё: менеджэры ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча ў галерэі TUT адбылася сустрэча з нямецкімі куратарамі Маціасам Хардэрам, кіраўніком музея Хельмута Ньютана ў Берліне, і Хансам Пілерам, прафесарам фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдзесхайм. Сайт tut.by вёў прамую трансляцыю мерапрыемства.</p>

У межах ініцыятывы Інстытута імя Гётэ «Культура і развіццё: менеджэры ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча ў галерэі TUT адбылася сустрэча з нямецкімі куратарамі Маціасам Хардэрам, кіраўніком музея Хельмута Ньютана ў Берліне, і Хансам Пілерам, прафесарам фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдзесхайм. Сайт tut.by вёў прамую трансляцыю мерапрыемства.

Яны распавялі пра 16 беларускіх фотапраектаў, якія абралі ў кнігу, прысвечаную сучаснай фатаграфіі Беларусі, растлумачылі свой выбар, правялі паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй. Кніга выйдзе на пачатку 2013 года ў выдавецтве KEHLER і будзе распаўсюджвацца па ўсім свеце. Яе прэзентацыя запланавана і на буйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце.

 

У кнігу ўвайшлі наступныя праекты:

Афіша 1) Аляксандр Веледзімовіч з праектам «Эгасфера»

2) Аляксей Шынкарэнка з праектам «Беларуская фактаграфiя»

3) Аляксей Навумчык з праектам «Мы ніколі не станем старэйшымі»

4) Аляксандр Кладаў з праектам «Ваенныя звычкі»

5) Аляксандр Саенка з праектам «Тралейбуснае дэпо»

6) Аляксандра Салдатава з праектам «Канікулы»

7) Андрэй Лянкевіч з праектам «Бывай, Радзіма»

8) Яўген Канаплёў-Лейдзік з праектам «Фотамаргана»

9) Юля Лейдзік-Канаплёва з праектам «Узрост»

10) Максім Шумілін з праектам «Сад», частка 1-я

11) Міхаіл Лешчанка з праектам «Сад», частка 2-я

12) Паліна Палынская з праектам «Раўнавага»

13) Павел Кірпікаў з праектам «Анархатэктура»

14) Вольга Сасноўская з праектам Singleuse

15) Сяргей Гудзілін з праектам «Прыватны прэзідэнт»

16) Таццяна Гаўрыльчык з праектам «Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў».

Маціас Хардэр

tut.by

tut.by

Павел ДАБРАВОЛЬСКІ, Анна ДЗЕМІДЗЕНКА, фота аўтараў

https://www.traditionrolex.com/8