https://www.traditionrolex.com/8
<p>Абрад быў прымеркаваны да пераносу асноўных прац з поля ў хату. Менавіта ў гэты час у хаце ладзіўся комін – старажытная прылада для асвятлення з дапамогай лучыны</p>

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Шклярава адбылася рэканструкцыя старажытнага абрадавага свята «Жаніцьба коміна», паведамляе «Гомельская правда».

Абрад быў прымеркаваны да пераносу асноўных прац з поля ў хату. Менавіта ў гэты час у хаце ладзіўся комін – старажытная прылада для асвятлення з дапамогай лучыны.

Раней, да з’яўлення газавых лямп і электрычнасці, комін быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

1

2

На свяце комін упрыгожвалі кветкамі, зелянінай, абсыпалі гарбузнымі семкамі. Лічылася, што чые дзеці больш падбяруць гэтых семак, у той сям’і будзе лепшы ўраджай і дабрабыт. Працягвалася свята, як звычайныя вячоркі.

3

4

5

6

Рэканструкцыя абраду зроблена супрацоўнікамі музея з дапамогай сяброў гомельскай маладзёжнай краязнаўчай арганізацыі «Талака».

7

8

9

10

Ірына Глушэц, метадыст абласнога Цэнтра народнай творчасці

Фото Алега Белавусава

https://www.traditionrolex.com/8