https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пачуўшы пра тое, што ў Мінску адкрылася беларускамоўная кавярня «Альба-кава», я адразу ж вырашыла наведаць яе. Як высветлілася, установа працуе ўжо тры месяцы і за гэты час паспела прыдбаць пастаянных наведвальнікаў<strong></strong></p>

Пачуўшы пра тое, што ў Мінску адкрылася беларускамоўная кавярня «Альба-кава», я адразу ж вырашыла наведаць яе. Як высветлілася, установа працуе ўжо тры месяцы і за гэты час паспела прыдбаць пастаянных наведнікаў, паведамляе «Звязда».

...Прыйшла ўдзень і ўбачыла чаргу. «Зараз, пачакайце крышачку», — кажа мне па-беларуску, трымаючы за руку маленькага хлопчыка, малады тата, з-за спіны якога я намагаюся хоць крыху пабачыць інтэр'ер. Нарэшце, перад вачыма адкрываецца ўнутраны выгляд памяшкання. На 11 квадратных метрах месціцца прылавак з кава-машынай, стэлаж з кавай і шакаладам, халадзільнікі з напоямі і марожаным. Унутры адначасова ледзьве могуць знаходзіцца чатыры чалавекі. Дзве дзяўчыны п'юць гарачы духмяны напой і абмяркоўваюць аперацыйныя сістэмы камп'ютараў. Спадарыня сярэдняга веку дзеліцца сваімі ўражаннямі ад вандровак па Еўропе. Пад беларускую гаворку ціха грае беларуская музыка. Усміхаецца гаспадар. Пахне кавай.

«Я не стаў бы гэтае месца называць кавярняй, — кажа ўладальнік установы Аляксандр Міхнюк, пакуль Дзіна, дзяўчына за прылаўкам, гатуе мне капучына. — Гэта проста крама, дзе прадаецца кава, гарбата, печыва. Што датычыцца беларускай мовы, то я мару, каб для Беларусі гэта было натуральным, каб не глядзелі на людзей, як на дзівакоў».

Тым часам Аляксандр падзяліўся, што даволі цяжка знайсці супрацоўнікаў, якія б добра валодалі беларускай мовай. «Я размаўляю па-беларуску з усімі, акрамя замежнікаў. Не думаю, што беларуская гаворка можа стаць прычынай страты нейкай часткі кліентаў. У той жа Украіне, напрыклад, украінская мова нікога не адштурхоўвае».

Расплочваюся за каву, якая, дарэчы, каштуе тут 7 і 10 тысяч, і мушу выходзіць на вуліцу, бо за мной ужо сабралася чарга, а ў памяшканні не развярнуцца. «Вядома, хацелася б стварыць сапраўдную кавярню на пяць-сем столікаў», — падзяліўся на развітанне сваімі марамі Аляксандр.

Хочацца спадзявацца, што беларуская мова калі-небудзь пашырыць арэал свайго існавання. Няхай нават і тады, калі пяройдзе з фармата крамы ў фармат кавярні.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

https://www.traditionrolex.com/8