https://www.traditionrolex.com/8
<p>Рэалізацыя праекта, які каштуе 90 тысяч еўра, пачынаецца з канца года. У рамках гэтага праекта музей будзе адрамантаваны</p>

Гродзенскі музей Максіма Багдановіча стаў пераможцам транспамежнага праекта «Віртуальнае мінулае, будучыня музеяў», паведамляе радыё« Рацыя».

Рэалізацыя праекта, які каштуе 90 тысяч еўра, пачынаецца з канца года. У рамках гэтага праекта музей будзе адрамантаваны, кажа дырэктарка музея Святлана Рапецкая.

– Мы атрымаем рамонт памяшканняў Гродзеншчыны літаратурнай, у нас у музеі ёсць такі аддзел. Хто не ведае, запрашаю. Акрамя таго, набыццё мультымедыйнай тэхнікі, акустычнай сістэмы і ноўтбукаў для працы музея. У гэтым праекце самае важнае – гэта віртуальны праграмны прадукт, які будзе складзены непасрэдна для музеяў трох краін.

Сумесны праект закранае Музей культуры Латгаліі ў Рэжыцы (Латвія), Кіданяйскі краязнаўчы музей (Літва) і Музей Максіма Багдановіча (Гродна, Беларусь). Цяпер УЖРЭП Ленінскага раёна праводзіць планавы рамонт страхі будынка, дзе, апрача знаходжання Дома-музея Максіма Багдановіча, пражывае некалькі сямей. Цяпер ідзе праца гарвыканкама над тым, як высяліць жыхароў некалькіх кватэр, што месцяцца разам з музеем Багдановіча.

1

2

Якуб Сушчынскі

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8