https://www.traditionrolex.com/8
<p> Адпаведны дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч </p>

Пра гэта журналістам паведаміў Антон Астаповіч, старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Астаповіч прадэманстраваў пастанову Савета міністраў за подпісам прэм’ера Мясніковіча. Пастанова тычыцца ўдакладнення да Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, паведамляе Euroradio.

Раней стадыён «Дынама» быў уключаны ў спіс з ўдакладненнем: сама арэна стадыёна, трыбуны, падтрыбунныя памяшканні, уваходная аркада. У новай рэдакцыі засталося толькі: «Спартыўная арэна стадыёна, уваходная аркада».

Як патлумачыў Астаповіч, зроблена гэта ва ўгоду венгерскаму праекту рэканструкцыі стадыёна, паводле якога «казырок» з трыбунамі прыбіраецца цалкам, а самі трыбуны са спартыўнымі заламі пад імі будуць кардынальна перароблены.

2

Нагадаем, стадыён «Дынама» пачаў будавацца яшчэ ў 1934 годзе, сённяшні выгляд набыў пасля вайны — у 1947–1954-х гадах, зазнаў рэканструкцыю ў 1978–1980-х гадах, напярэдадні маскоўскай Алімпіяды.

Венгерскія банкі праінвестуюць рэканструкцыю мінскага «Дынама» (фота)

 

https://www.traditionrolex.com/8