https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэта цэлы комплекс, куды фактычна любы настаўнік, любы з бацькоў зможа прывесці сваіх дзяцей і правесці час у любой гульнявой, мастацкай ці больш складанай форме, заснаванай на навучальных праграмах, якія грунтуюцца на музейных прадметах, на той жа гісторыі гэтай залы. Такім чынам, мы набліжаем дзяцей да складанай тэмы вайны</p>

Пра гэта «Рацыі» паведаміў дырэктар музея Сяргей Азаронак:

Мы ўводзім новае паняцце «музейна-педагагічная станцыя» ў навуковы абарот, што адсутнічае ва ўсіх музеях. Гэта такі цэлы комплекс, куды фактычна любы настаўнік, любы з бацькоў зможа прывесці сваіх дзяцей і правесці час у любой гульнявой, мастацкай ці больш складанай форме, заснаванай на навучальных праграмах, якія грунтуюцца на музейных прадметах, на той жа гісторыі гэтай залы. Такім чынам, мы набліжаем дзяцей да складанай тэмы вайны. Мы будзем паказваць яе праз малюнкі, коміксы, інтэрактыў.

Новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны плануецца адкрыць у маі 2013 года.

Рыгор Сапяжынскі

https://www.traditionrolex.com/8