https://www.traditionrolex.com/8
<p>Месцам стварэння музея абрана вёска і хата, дзе развівалася партызанская гісторыя, якая сфарміравала антыфашысцкі і антываенны светапогляд пісьменніка, апісаная потым у яго творах</p>

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. Месцам стварэння музея абрана вёска і хата, дзе развівалася партызанская гісторыя, якая сфарміравала антыфашысцкі і антываенны светапогляд пісьменніка, апісаная потым у яго творах, паведамляе «Звязда».

Разам з дачкой Алеся Адамовіча Таварыства аховы помнікаў здолела дасягнуць дамоўленасці з мясцовым кіраўніцтвам. Магілёўскім аблвыканкамам і Бабруйскім райвыканкамам ужо прынята юрыдычнае рашэнне: музей павінен быць заснаваны з наступнага года, у ім прадугледжваюцца дзве штатныя адзінкі.

Падрыхтаваны ўсе дакументы па арганізацыі дабрачыннага рахунку, які будзе адкрыты пры Глушанскім пасялковым Савеце для збору сродкаў на гэты музей, таму што адных бюджэтных сродкаў для ўвасаблення гэтай задумы не хопіць. Такім чынам само грамадства можа зрабіць унёсак у захаванне беларускай памяці і гісторыі.

Ларыса ЦІМОШЫК

Фото радыё «Свабода»

BD289506-2148-466B-816A-7764204441AE_mw800_s

Алесь Адамовіч. 1957 г. З асабістага фонду А. Адамовіча ў БДАМЛМ

D743BF70-A7FF-4BBC-A161-6585124ABA6C_w640_s

Алесь Адамовіч (3-ці ў 2-м шэрагу) у групе партызан атрада імя Кірава брыгады «Пархоменка». Глускі раён, партызанскі лагер каля вёскі Крукаўшчына. Май 1943 г. З асабістага фонду А. Адамовіча ў БДАМЛМ

7E77579C-5802-4797-AD22-AD390B641559_w640_s

Алесь Адамовіч раздае аўтографы вайскоўцам адной з часцей Беларускай ваеннай акругі. 14 красавіка 1962 г. З асабістага фонду А. Адамовіча ў БДАМЛМ

62B44570-9BCD-45CC-AE41-D4C1DFC5B334_w640_s

Алесь Адамовіч гутарыць з жыхарамі вёскі Брыцалавічы Асіповіцкага раёна ў час здымак фільма «Хатынь, пяць кіламетраў» паводле сцэнарыя А. Адамовіча, рэжысёр Ігар Калоўскі. 1968 г. З асабістага фонду А. Адамовіча ў БДАМЛМ

1C2E5050-34C8-4E42-A6A8-0BBB884B924B_w640_s

Алесь Адамовіч (у цэнтры) падчас горнай экскурсіі. Эльбрус, 1972 г. З асабістага фонду А. Адамовіча ў БДАМЛМ

CDB85510-CBDB-4AB4-8F47-C43E83BD0F54_w640_s

Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў

4c2eeba2a642517b64fc7d8ac90_prev

https://www.traditionrolex.com/8