https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава знаёміць з гісторыяй Беларускай чыгункі на розных этапах яе развіцця, дазваляе ацаніць унікальнасць і значнасць ідэй, рэалізаваных на чыгуначным транспарце, убачыць рэдкія экспанаты, сустрэцца з мінулым і даведацца аб сучаснасным стане Беларускай чыгункі</p>

19 кастрычніка 2012 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная 150-годдзю Беларускай чыгункі. Арганізавана выстава Дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка».

Гісторыя чыгункі непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. Чыгунка аб'ядноўвае велізарныя адлегласці, збліжае гарады і рэгіёны, стварае адзіную эканамічную і культурную прастору.

15 снежня 2012 г. Беларуская чыгунка святкуе сваё 150-годдзе. Першай чыгуначнай лініяй на беларускай зямлі стаў участак Парэчча–Гродна, які знаходзіўся на чыгуначнай магістралі паміж Пецярбургам і Варшавай. Менавіта з моманту адкрыцця руху на гэтым адрэзку 15 (27) снежня 1862 г. і вядзе сваё летазлічэнне Беларуская чыгунка.

Выстава знаёміць з гісторыяй Беларускай чыгункі на розных этапах яе развіцця, дазваляе ацаніць унікальнасць і значнасць ідэй, рэалізаваных на чыгуначным транспарце, убачыць рэдкія экспанаты, сустрэцца з мінулым і даведацца аб сучасным стане Беларускай чыгункі.

Сярод экспанатаў – дакументы і фотаздымкі, узоры форменнага адзення работнікаў чыгункі розных часоў, макеты паравозаў, цеплавозаў, разнастайныя прыстасаванні і апараты, шмат іншага.

filecc715246681f9059

https://www.traditionrolex.com/8