https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава «Пейзажы з вандровак» – першая персанальная выстава мастака-аматара  Аляксея  Русіновіча. Яго работы  ствараюць невымоўны станоўчы настрой – тут кожны наведвальнік можа азнаёміцца з творчасцю майстра, яго непаўторным мастацкім почыркам і арыгінальным успрыманнем навакольнай рэчаіснасці, своеасаблівай тэхнікай выканання</p>

На ей прадстаўлена 20 акварэльных работ, створаных аўтарам у 2005 – 2012 гадах, паведамляе «Брестский курьер».

Любімай тэмай майстра з’яўляюцца пейзажы. Свае работы ён выконвае ў тэхніцы акварэльнага жывапісу, што дазваляе павялічыць цікавасць малюнка за кошт схільнасці акварэльных фарбаў да празрыстасці. Аляксей Фёдаравіч часта звяртаецца да спецыфічных прыёмаў акварэлі – размываў і зацёкаў, якія ствараюць эфект рухомасці. Сваю манеру малявання ён будуе на яркіх кантрастах святла і ценю, колеру і белага фону паперы.

Некаторыя работы  захапляюць амаль з першага погляду. Напрыклад, гледзячы на серыю карцін «Лясное возера», «У гарах», «Паводка», адразу адчуваеш усю глыбіню і вірлівасць дзікіх вод. Настолькі жывой адлюстравана вада, што здаецца, вось-вось яна выльецца за рамкі дадзенай работы. Менавіта тут у работах майстар і ўжывае эфект рухомасці.

2

Не менш здзіўляюць і такія карціны, як «Каля дому», «Родная вёска». На іх можна заўважыць своеасаблівы погляд майстра на вёску і яе жыхароў. Паглядзець, як цікава Аляксей Фёдаравіч адлюстроўвае бытавыя заняткі мясцовага насельніцтва і надае яскравасці штодзённым клопатам простага люду.
3

У сваіх работах Аляксей Фёдаравіч не абмінае і тэму жывёльнага свету: «Качкі», «У пошуках ежы», «На палянцы». Аўтар дэталёва адлюстроўвае ўсе перажыванні, думкі і дзеянні кожнага героя: і матчыны клопаты, і голад у зімнюю пару. Нават не абыходзіць бокам і простую палянку, дзе пасвіцца мірны статак коз.

4

Выстава «Пейзажы з вандровак» – першая персанальная выстава мастака-аматара  Аляксея  Русіновіча.

5

Яго работы  ствараюць невымоўны станоўчы настрой – тут кожны наведвальнік можа азнаёміцца з творчасцю майстра, яго непаўторным мастацкім почыркам і арыгінальным успрыманнем навакольнай рэчаіснасці, своеасаблівай тэхнікай выканання.

 Крысціна ГЛУШКО

https://www.traditionrolex.com/8