https://www.traditionrolex.com/8
<p>Будуе комплекс кампанія «Наша рэстаранная група», якой належыць шэраг клубаў і рэстаранаў у Мінску. «Бульбашъ Холл» разлічаны на 400 месцаў, у комплексе прадугледжваюцца лазня з залаю адпачынку і дзіцячае мястэчка. Адпачываць госці будуць у асобных дамках</p>

Каля народнага мемарыялу ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска, дзе спачываюць ахвяры палітычных рэпрэсій, завяршаецца будаўніцтва забаўляльна-рэстараннага комплекса «Бульбашъ Холл», сообщает belsat.eu.

Як паведамляюць уласнікі, у наведвальнікаў будзе «шчаслівая магчымасць схавацца ад шуму гарадской мітусні». Абяцаюць і «непаўторны дызайн, прастор, вытанчаную кухню і хатнюю ўтульнасць». Побач з могілкамі кліентам гарантуюць адчуванне «лёгкасці і свабоды»...

Будуе комплекс кампанія «Наша рэстаранная група», якой належыць шэраг клубаў і рэстаранаў у Мінску. «Бульбашъ Холл» разлічаны на 400 месцаў, у комплексе прадугледжваюцца лазня з залаю адпачынку і дзіцячае мястэчка. Адпачываць госці будуць у асобных дамках.

Сустаршыня аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін лічыць, што будаўніцтва «Бульбашъ Холлу» проста ля магілаў – здзек і блюзнерства. «Гэта тое самае, што пабудаваць такі комплекс у Хатыні ці Асвенцыме, – я тут розніцы не бачу», − адзначыў Шэін.

На думку хрысціянскага дэмакрата, будаўніцтва забаўляльнага комплексу каля Курапатаў мае дзве прычыны. Адна з іх – гэта духоўная абыякавасць беларусаў, а другая – адсутнасць увагі да праблемы з боку апазіцыйных палітыкаў, занятых рыхтаваннем да парламенцкіх выбараў. «Спрачаліся і вырашалі, хто вінаваты: тыя, хто за байкот, ці тыя, хто супраць. А ў гэты час пачалося будаўніцтва. Не дагледзелі. І з гэтым трэба сёння разбірацца», − сказаў палітык.



На думку Шэіна, трэба байкатаваць бізнес, які, зневажаючы народную памяць, хоча зарабіць грошай.

20121022_185907

https://www.traditionrolex.com/8