https://www.traditionrolex.com/8
<p>Такім чынам, ад 28 кастрычніка розніца часу паміж Беларуссю і Польшчай складзе дзве гадзіны замест адной, як цяпер. Паводле наяўнай інфармацыі, Расія таксама не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў</p>

Як і ў мінулым годзе, пераводу на так званы «зімовы час» не будзе. Гэтую інфармацыю радыё «Рацыя»  пацвердзілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне пра адмену пераходу на «зімовы» і «летні» час Беларусь прымала па ўзгадненні з Расіяй і Казахстанам, якія з'яўляюцца сябрамі Мытнага саюза. Падлік часу на тэрыторыі Беларусі цяпер ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай гадзінных паясоў без пераводу стрэлак на сезонны час.

Такім чынам, ад 28 кастрычніка, нядзелі, розніца часу паміж Беларуссю і Польшчай складзе дзве гадзіны замест адной, як цяпер.

Паводле наяўнай інфармацыі, Расія таксама не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8