https://www.traditionrolex.com/8
<div class="article_txt_intro">
<p class="introduction"><span class="zoomMe">Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як ідзе падрыхтоўка да юбілею, да якога засталося крыху больш за тыдзень?</span></p>
</div>

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, паведамляе радыё «Свабода». Як ідзе падрыхтоўка да юбілею, да якога засталося крыху больш за тыдзень?

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская на прэс-канферэнцыі з нагоды юбілею распавяла, што праведзены капітальны рамонт фасаду будынка музея і рэстаўрацыйныя працы на яго тэрыторыі: «Будынак набыў новы, лепшы выгляд. Яшчэ там засталіся невялікія штрыхі зрабіць».

Але пакуль музей у Мінску застаецца без парадных дзвярэй, вокны на другім паверсе моцна запацелыя, рамантуецца сцёкавая сістэма, сметніцы брудныя. Магчыма, хоць да дня нараджэння ўсё будзе зроблена. Спадарыня Камароўская распавяла пра дзверы:

«Яны на рэстаўрацыі, і рэстаўруе іх спэцыяліст па дрэву. Таму гэта зацягнулася. І так у тэмпе ён працуе, паколькі зачыстка элементаў, замена некаторых, пасля пакрыццё лакам. А надвор’е такое, што не зусім сохне. К святу будуць».
Што да за
пацелых вокан, то спадарыня Камароўская тлумачыць гэта тым, што ідзе няправільны паток паветра. Тры гады таму гэтыя вокны паставілі крыху не так:

«Яны паставілі шклопакеты. Абалонка сама родная, а вокны — яны паставілі падвойныя шклопакеты».

1
2

Унучка песняра Вера Міцкевіч кажа, што ёй не падабаецца, тое, што перарабілі:

«Тэрыторыя каля музея поўнасцю зроблена з пліткай. Гэта было пры жыцці Якуба Коласа? Вядома, не. Гэта ж страчана мемарыяльнасць тэрыторыі. Калі там былі прысыпаныя дарожкі дробнай гравеечкай, каб экскурсанты маглі хадзіць. А іншая справа, калі гэта ўсё закатана ў плітку. Мне казалі, што плітка, якую зрабілі на балконе, ужо адвальваецца. Бо гэта ж трэба ў час класці, калі добрае, сухое надвор’е».

Спадарыня Камароўская сказала, што плітку паклалі для зручнасці, «каб не ішла гразь у музей».

«Пры Коласе тут былі клумбы. Іх зараз не зробіш, бо вырас лес і кветкі не растуць, якія былі пры Коласе. Мы калегіяльна вырашылі, што трэба выкласці, каб было зручна хадзіць наведвальнікам. Тое, што плітку паклалі, — я лічу, што гэта вельмі правільна».

3

Праведзены рэстаўрацыйна-рамонтныя працы і на мемарыяльных сядзібах на радзіме песняра, у філіялах музея — Акінчыцы, Смольня, Ласток, Альбуць. Паводлеслоў Камароўскай, тут дапамаглі мясцовыя ўлады Стаўбцоўскага раёна:

«Заменены паркан, заменены дахі. У нас у Смольні маецца двухпавярховы будынак літаратурнай экспазіцыі, дзе заменены праёмы дзвярныя і вокнаў, фасад зроблены. Карацей, набыў крыху лепшы і цікавы выгляд наш філіял. Пляцень памянялі. Там частка дома, дзе жыве пляменніца Якуба Коласа, паколькі яны трымаюць шмат сабак, мы адгарадзілі, каб гэтыя сабакі не вылазілі. Мы зрабілі прыгожы плот. Паставілі плот з мемарыяльнага, выбралі, які не падгніў, і прыгожа пафарбавалі. Пачышчана, зроблена дарога да Альбуці».

Намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Сяргей Шэсцель распавёў на прэс-канфэрэнцыі, што адрамантаваны ўсе пад’язныя дарогі да сядзіб, адноўлены знешні выгляд, часткова праведзена рэканструкцыя драўляных скульптур кампазіцыі «Шлях Коласа».

«Дзякуючы фінансавай дапамозе Мінаблвыканкама зроблены касметычны рамонт у школе ў вёсцы Мікалаеўшчына, якая носіць імя Якуба Коласа. Нам удалося аднавіць фасад, сцены будынка, вокны замяніць, зрабіць ліўневую сістэму і добраўпарадкаваць школьную тэрыторыю. Усяго было асвоена 650 мільёнаў рублёў. Апроч таго, за сродкі мясцовага бюджэту заасфальтавана вуліца ў горадзе, якая носіць імя Якуба Коласа. На гэта патрачана 756 мільёнаў рублёў».

А ў якім стане помнік на магіле Якуба Коласа на Вайсковых могілках у Мінску? Унучка песняра Вера Міцкевіч распавяла, што зроблены нейкія касметычныя працы:

«Нешта мылі, вось такога плану. Але гэта не лічыцца рэстаўрацыяй. Ніхто, напрыклад, пліту не здымаў. Я ставіла пытанне аб рэстаўрацыі. Там ёсць моцныя пашкоджанні. Асабліва барэльефу, гэта работа Азгура. Надмагільная плітка коласаўскага помніка — ніхто яе не здымаў і не паліраваў. Гэтыя трэшчыны, што на помніку мармуровым Марыі Дзмітрыеўны. Гэтыя помнікі ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў».

Алесь Дашчынскі

https://www.traditionrolex.com/8