https://www.traditionrolex.com/8
<p>На жаль, не знайшлося месца асобнаму залу, прысвечанаму рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў міжваеннны перыяд, якая, вядома, у склад СССР не ўваходзіла. Тут неабходна было б адзначыць і дзейнасць беларускіх ксяндзоў і палітыкаў Гадлеўскага ды Станкевіча, і спробы адраджэння Уніі, і палітыку Касцёла на тутэйшых землях. Такія заўвагі гучалі ад прысутных гісторыкаў</p>
25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гродзенскага музея, паведамляе «Твой стыль».
У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён. На адкрыцці прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Гасцей вітала дырэктар музея Людміла Карнілава. Паралельна была прэзентавана выстава сучасных мастакоў «Пад крыламі анёлаў».

1

Прайшла першая экскурсія па новых залах. Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя, прысвечаная савецкаму перыяду 1917–1991 гадоў: антырэлігійныя плакаты і брашуры, а таксама цудам уратаваныя з-пад жорнаў ідэалогіі іконы і прадметы культу.

2

На жаль, не знайшлося месца асобнаму залу, прысвечанаму рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў міжваеннны перыяд, якая, вядома, у склад СССР не ўваходзіла. Тут неабходна было б адзначыць і дзейнасць беларускіх ксяндзоў і палітыкаў Гадлеўскага ды Станкевіча, і спробы адраджэння Уніі, і палітыку Касцёла на тутэйшых землях. Такія заўвагі гучалі ад прысутных гісторыкаў.

3

4

Адкрытыя залы з'яўляюцца заключнымі ў экспазіцыю музея ў былым палацы Храптовічаў.

Алесь Кіркевіч

Фота Янкі Лялевіча

https://www.traditionrolex.com/8