<p>Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды – Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяр. Разам з пасламі краін ЕС месцы масавых расстрэлаў наведалі пасол Ізраіля і часовы павераны ў справах ЗША</p>

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС у аўторак наведалі Курапаты і Трасцянец, дзе ўшанавалі памяць ахвяр таталітарызму, паведамляе Polskie Radio S.A.

Разам з пасламі краін ЕС месцы масавых расстрэлаў наведалі пасол Ізраіля і часовы павераны ў справах ЗША.

Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды – Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяр.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля Крыжа памяці і каля каменя, які пазначае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які увекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей, адзначылі ў прадстаўніцтве ЕС.