https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі кожны беларус, хто мае літоўскую візу, захоча з'ездзіць у Вільню хаця б раз на выхадныя, мяжу павінны перасякаць 2800 чалавек</p>

Да літоўскай сталіцы можна даехаць аўтобусам, цягніком ці на машыне. «Еўрарадыё» вырашыла паглядзець, які варыянт найбольш хуткі, зручны і ўвогуле магчымы.

«Білетаў ні на 8.20, ні на 9.20 на гэтую суботу няма, на наступную засталося 8 білетаў на 9.20», — «абломваюць» у аўтобусных касах і раяць паспрабаваць патрапіць на калінінградскі аўтобус на 6 раніцы.

Каб паехаць у Вільню аўтобусам, трэба паклапаціцца пра білеты мінімум за два тыдні. Каштуе дарога 120 тысяч рублёў у адзін бок.

Тады цягніком. Але на бліжэйшыя выхадныя з білетамі таксама праблема. Справа ў тым, што калі вы хочаце паехаць у Вільню раніцай у суботу, то ўжо не атрымаецца ні на гэтым тыдні, ні на наступным. Бліжэйшыя білеты на цягнік на 7.45 ёсць толькі на суботу, 17 лістапада. На бліжэйшы ўік-энд ёсцьбілеты на цягнік, які прыязджае ў Вільню амаль апоўначы.

З Мінска ў Вільню ходзіць два цягнікі. Адзін едзе з беларускай сталіцы ў 7.45, а назад вяртаецца ў 18.10. На яго білетаў зусім няма.

Другі з Мінска ў Вільню едзе ў 18.50, а назад выязджае ў 6.05. На гэтыя выхадныя па 100 (!) білетаў у абодва бакі.

Едзе цягнік 3 гадзіны, білет каштуе 80 тысяч рублёў за агульны і сядзячы вагон, 180 тысяч рублёў — за купэйны.

Навошта ў Вільню ганяць напаўпусты цягнік у нязручны час, замест таго каб пусціць дадатковы ў зручны?

Жадаеце паспрабаваць на аўтамабілі? 180 кіламетраў ехаць гадзіны 2-3, плюс яшчэ ад адной да трынаццаці гадзін пастаяць на мяжы! Але вынаходлівыя беларусы знаходзяць спосаб, пра гэта далей.

1

«Прыехалі, кінулі машыну каля мяжы, а на тым баку нас сустрэлі. Калі праходзіш літоўскую мяжу, ёсць запраўка, і там заўсёды таксі, ці можна папрасіць, каб выклікалі на запраўку таксі. Шмат народу так праходзіць. Чарга была машын у 200, а мы праходзілі пешшу, і пасля нас ужо ўтварылася чарга з жадаючых прайсці пешшу. Прайшлі мяжу за 23 хвіліны», — блогер Яўген Ліпковіч дзеліцца сваім досведам паездак у Вільню.

На жаль, каля «Каменнага Логу» стаянка не ахоўваецца.

«Было б ідэальна, каб літоўцы аўтобус запусцілі ад запраўкі да Вільні, а ў нас бы зрабілі платную стаянку, як у аэрапорце», — кажа Яўген Ліпковіч.

Не выключана, што гэта хутка з'явіцца. Бо лічбы выдадзеных літоўскіх віз уражваюць — 146 тысяч за 2011 год, на 40 тысяч віз больш, чым у 2010-м. Можна меркаваць, што сёлета будзе яшчэ больш.

Калі ўявіць, што кожны беларус, які мае літоўскую візу, захоча з'ездзіць у Вільню хаця б адзін раз на выхадныя, то кожны ўік-энд мяжу павінны перасякаць 2800 чалавек. Немаленькая чарга!

Віталь Ругайн

Фота і інфаграфіка — «Еўрарадыё»

https://www.traditionrolex.com/8