https://www.traditionrolex.com/8
<p>На ўрачыстым адкрыцці выставы«“Марк Шагал: жыццё і каханне» пасол Францы ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнэры звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці па-беларуску</p>

Адкрылася выстава з калекцыі Музея Ізраіля «Марк Шагал: жыццё і каханне». Гэта самая яркая падзея ў Беларусі з нагоды 125-годдзя са дня нараджэння сусветнага майстра, нашага земляка. У экспазіцыі прадстаўлена 89 твораў жывапісу, арыгінальнай і друкаванай графікі Шагала. Экспанаты адносяцца да розных перыядаў і прадстаўляюць усю разнастайнасць творчасці майстра – пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі, паведамляе радыё «Рацыя».

Пра важнасць падзеі распавядае міністр культуры Беларусі Павел Латушка:

– Гэта сімвалічная падзея, таму што мы вяртаем майстра на Радзіму, вяртаем праз яго творчасць, праз магчымасць пазнаёміцца з яго ўнікальным мастацтвам. Марк Шагал, безумоўна, належыць да геніяў сусветнай культуры, і беларусы павінны ганарыцца, што гэты чалавек нарадзіўся на беларускай зямлі. Ён неаднойчы ў сваіх успамінах вяртаўся думкамі да Беларусі, да Віцебска. Ён параўноўваў яго з Парыжам і гаварыў, як любіць гэты горад і народ, які пражывае на беларускай зямлі.

На ўрачыстым адкрыцці выставы «Марк Шагал: жыццё і каханне» пасол Францы ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнэры звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці па-беларуску. Паводле слоў пасла, творчасць нашага земляка яднае Францыю і Беларусь.

– У Францыі мы лічым Марка Шагала сваім мастаком, бо ён шмат працаваў там, жыў. Памёр і пахаваны таксама ў Францыі. Але мы адчуваем, што яго натхненне прыходзіць з іншага свету, дзе прайшло яго дзяцінства. Гэты свет – Беларусь. Таму Марк Шагал для французаў – гэта злучальны мост паміж Беларуссю і Францыяй.

Выстава «Марк Шагал: жыццё і каханне» адкрылася сёння ў Мінску. Працы нашага славутага земляка можна будзе ўбачыць да 28 студзеня 2013 года ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Вольга Чарных

https://www.traditionrolex.com/8