https://www.traditionrolex.com/8
<p>Падзеі той вайны не абышлі бокам і Смаргоншчыну. Менавіта тут ўлетку 1812 года знаходзіўся 2-і кавалерыйскі корпус пад кіраўніцтвам генерала Корфа, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем Барклая-дэ-Толі</p>

У выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея працуе выстава «Навала дванаццатага года». Яна прысвечана 200-годдзю вайны з Напалеонам, паведамляе «Рэгіянальная газета».

На выставе можна пабачыць рэпрадукцыі карцін і копіі тэкстаў дакументаў, прысвечаных гісторыі вайны. Іх перадаў музею старшыня Нацыянальнага камітэта Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны. Выстава будзе працаваць да 5 снежня.

Падзеі той вайны не абышлі бокам і Смаргоншчыну. Менавіта тут ўлетку 1812 года знаходзіўся 2-і кавалерыйскі корпус пад кіраўніцтвам генерала Корфа, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем Барклая-дэ-Толі.

https://www.traditionrolex.com/8