https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пачынаючы з 1988 года Дзень памяці продкаў – Дзяды – моцна звязаны ў свядомасцi беларусаў з успамiнам аб рэпрэсiях. У закатаваных камуністычнай уладай (па некаторых падлiках, толькi ў Беларусi iх больш за 350 тысяч) няма ўласных магiл, але ёсць дзень, якi нагадвае аб тым, што калiсьцi на нашых землях жылi людаеды, якiя жэрлi cваiх супляменнiкаў. Падобны па маштабах генацыд адбываўся хiба што толькi ў Камбоджы</p>

 Сёлета Дзяды амаль супалi з 75-годдзем жудаснай расправы над беларускай культурай, калi ў ноч на 30 кастрычнiка 1937 года ў турме НКУС у Мiнску (сумнавядомай «амерыканцы») было расстраляна каля ста лiтаратараў: паэтаў, пiсьменнiкаў, перакладчыкаў i журналiстаў. Сярод iх Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны i яшчэ дзясяткi маладых i таленавiтых. На iх могiлкi нельга прыйсцi, каб ускласцi кветкi, бо невядома, дзе дакладна яны пахаваны: мо ў Курапатах, мо ў Лошыцы, а мо ў парку Чалюскiнцаў – у адным толькi Мiнску месцаў масавых сталiнскiх расстрэлаў больш за дзесяць. А колькi iх ва усёй Беларусi?

У суседняй Расii, дзе таксама старанна вынiшчалi красу i сваёй, i нашай нацыi, на помнiку ахвярам рэпрэсiй у Вязьме ёсць такi надпiс: «Прыблiзна ў гэтым месцы, дзе пахаваны сотнi вядомых i невядомых людзей, знаходзiцца прах беларускага пiсьменнiка Максiма Гарэцкага». Недзе пад Саратавам гэтак жа быў расстраляны акадэмiк-гiсторык, былы прэм'ер БНР Вацлаў Ластоускi, а ў перасыльнай турме памёр «бацька беларускай дзяржаўнасці» Антон Луцкевич. Пад Масквой, на лецiшчы наркама НКУС Ягоды, забiлi мовазнаўцу Бранiслава Тарашкевiча – расстрэльны палiгон называўся «Камунарка», як цукеркi, што так любяць беларусы.

Пачынаючы з 1988 года Дзень памяці продкаў – Дзяды – моцна звязаны ў свядомасцi беларусаў з успамiнам аб рэпрэсiях. У закатаваных камуністычнай уладай (па некаторых падлiках, толькi ў Беларусi iх больш за 350 тысяч) няма ўласных магiл, але ёсць дзень, якi нагадвае аб тым, што калiсьцi на нашых землях жылi людаеды, якiя жэрлi cваiх супляменнiкаў. Падобны па маштабах генацыд адбываўся хiба што толькi ў Камбоджы.

Паэт Алесь Дудар, якi ў 20-я гады лiчыўся кумiрам беларускай моладзi, напiсаў вельмі светлы верш «Я малады», вось некалькi радкоў з яго:

Хто прайшоў – галаву павесіў.

(Міліёны пудоў у гадах.)

Ну, а я малады – мне весела

разагнацца ў мяцежную даль.

 

Мне жыццё – сусветнае свята,

мне прапоны – большы разгон.

Я цяпер без багацця багаты

на зары квітнеючых дзён.

 

Гэта кроў не баіцца смерці,

гэта сэрца распаліць лёд,

гэтых думак кіпучага смерчу

не абгоніць птушыны лёт…

Калi Дудара расстралялi ў Мiнску як «члена антысавецкай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі», яму не было яшчэ i 33 гадоў.

https://www.traditionrolex.com/8