https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сустрэць Новы год у кампаніі расіян у беларускіх санаторыях, лепшых гатэлях і на горналыжных курортах яшчэ магчыма</p>

«Тут у асноўным, вядома, расіяне. Яны раней пачалі варушыцца — за год нават. За паўгода. Але беларусы таксама ёсць», — расказваюць «Еўрарадыё» ў Мірскім замку.

Гасцям прапаноўваюць адмысловую святочную праграму: за 700–800 долараў можна не толькі сустрэць свята ў старажытных замкавых сценах, але і па пасёлку на брычцы ці санях пакатацца.

«Будуць і катанні, і забавы розныя. Вось у лазню гасцей павязем. У мінулым годзе не было снегу, то на вазках каталіся. Шашлыкі на вуліцы”»

Не знайшоўшы месцаў у Мірскім замку, тэлефаную ў гатэль Нясвіжскага палаца. Там нумары яшчэ засталіся, хоць расіяне таксама актыўна іх рэзервуюць. У гатэлі папярэджваюць, што трэба паспяшацца. Кошты ў Нясвіжы больш дэмакратычныя, чым у Міры, — ад 245 тысяч рублёў за суткі ў аднамесным нумары ды 1 млн 850 тысяч рублёў за VIP-нумар.

Прабіцца ў беларускія санаторыі на навагоднія святы яшчэ складаней, чым у разрэкламаваныя замкі. У Расіі навагоднія святы традыцыйна адзначаюцца два тыдні, і нашы ўсходнія суседзі прыязджаюць адпачываць і лячыцца ў Беларусь. У санаторыі МУС «Белая Русь» усе вольныя нумары расхапалі за некалькі дзён.

«Мы пачыналі браніраванне з 1 верасня. У першыя ж дні ўсё закрылася. Для грамадзян Беларусі ў нас адзін дзень з лячэннем — 320 тысяч рублёў у святочны перыяд. Але ў нас санаторый, і таму людзі мінімум на 12 дзён прыязджаюць».

Для грамадзян Расіі кошты ў «Белай Русі» вышэйшыя — па 500 тысяч рублёў за суткі. Але іх гэткая дыскрымінацыя не спыняе.

З гарналыжнымі курортамі тая ж гісторыя. У «Лагойску» мне расказваюць, што рэзерваванне месцаў пачалося на пачатку кастрычніка, тады ж і закончылася. Усе нумары ў гатэлі хутка расхапалі, нягледзячы на неслабыя кошты.

«Калі размяшчэнне ў двухпакаёвым доміку, то за пражыванне — 300 долараў. Плюс — 10 долараў сняданкі з чалавека. І за банкет на навагоднюю ноч з чалавека ў рэстаране 130 долараў».

І ўсё ж, калі вельмі пастарацца, то месцы ў беларускіх санаторыях ды гатэлях яшчэ можна знайсці. Толькі кошты кусаюцца. За суму ад 40 да 100 долараў за суткі Новы год можна сустрэць і ў Празе, і нават у Парыжы.

https://www.traditionrolex.com/8