05.11.2012 - Новости

У мінскім арцыкатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося свята ў гонар св. Губерта – апекуна паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў

Урачыстасць, што адбывалася з нагоды ўшанавання святога Губерта – апекуна паляўнічых і леснікоў, ужо смела можна назваць падзеяй. Упершыню ў гісторыі Беларусі (ва ўсялякім разе сучаснай) 3 лістапада ў арцыкатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску прайшла адмысловая імша для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

237Q7136-1

Неабходна, лічу, адразу заўважыць, што на набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў нашай краіны, а не толькі каталікі. Значнасць падзеі стала адчувацца ўжо ў пачатку імшы. У ганаровай працэсіі на чале з Тадэвушам Кандрусевічам ішлі ўдзельнікі гурта паляўнічай музыкі «Бекас» (прысутнасць музыкантаў забяспечыў Рэспубліканскі савет РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»), а таксама прадстаўнік клуба «Сафары» Войцех Канановіч, які нават нёс святочны штандар паляўнічых.

237Q7085-1

237Q7098-2

Імша праходзіла ў традыцыях касцёла, на беларускай мове. У сваім казанні мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра лёс святога Губерта, які з маленства займаўся паляваннем. Нагадаем – паводле легенды, аднойчы падчас палявання Губерт убачыў аленя са ззяючым крыжам між рагоў. Ён прыняў гэта як знак Божы і з таго часу стаў прыкладным хрысціянінам. Больш таго – зрабіў духоўную кар’еру. Пасля смерці ў 727 годзе біскупа льежскага Губерта абвясцілі святым. З Сярэднявечча ён лічыцца апекуном паляўнічых і жывёл, асабліва сабак. У ягоны гонар існуе нават кляймо, якое называюць «кляймом святога Губерта». Гэту метку выпальвалі на галовах паляўнічых сабак, каб тыя не хварэлі.

Алень святога Губерта з’яўляецца гербам Гродна. Гэта акалічнасць яшчэ раз падкрэслівае гістарычнае значэнне палявання і яго шанаванне ў нашай краіне.

Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў значэнне паляўнічых і рыбаловаў у захаванні раўнавагі ў прыродзе, у разумным ее карыстанні. Яго Экселенцыя нагадаў:

– У дарах прыроды трэба бачыць Бога.

237Q7234-1

З прывітальным словам выступіў старшыня РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Юрый Шумскі. У прыватнасці ён заўважыў:

– Імкнучыся здабыць звера, мы часта забываем пра этыку палявання, пра традыцыі. Сённяшняя ўрачыстасць яшчэ раз вяртае нас да разумення шматпланавасці палявання, яго эстэтыкі.Думаю, праз год на святкаванні будзе значна больш людзей, і свята стане добрай традыцыяй.

237Q7136-1

237Q7141-1

237Q7192-1

Падчас імшы прысутныя маліліся за Айчыну, за родную прыроду, за разумнае карыстанне ёю.

237Q7214-1

Усе атрымалі спецыяльнае благаслаўленне мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

237Q7244-1

МАЛІТВА ДА СВЯТОГА ГУБЕРТА

Святы Губерце, апякуне паляўнічых і леснікоў, вазьмі мяне пад сваю апеку. Сваім магутным заступніцтвам перад Богам падтрымай мяне ва ўсіх маіх патрэбах і выпрасі для мяне ласку наследавання тваіх цнотаў. Захаваймяне ад дрэнных схільнасцяў, ад пыхі і пажадлівасці, ад нанясення шкоды людзям і прыродзе, ад парушэння закону, адсутнасці пашаны да Божых дароў і ласкаў. Кіруй маім розумам, зрокам і ўчынкамі, каб я выканаў свае заданні, згодна з законам Стварыцеля. Сцеражы мяне ад злых прыгодаў і давядзі да вечнага збаўлення. Амэн.

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах