Білеты на канцэрты Depeche Mode у Мінску даражэйшыя, чым у Празе, Варшаве і Дзюсельдорфе

06.11.2012 - Новости

Білеты на канцэрты Depeche Mode у Мінску даражэйшыя, чым у Празе, Варшаве і Дзюсельдорфе

Білеты на канцэрт брытанскага гурта нечакана падаражэлі на 300 тысяч — да 1,5 мільёна рублёў

Білеты на канцэрт брытанскага гурта нечакана падаражэлі на 300 тысяч — да 1,5 мільёна рублёў, паведамляе «Еўрарадыё». 

Першая партыя білетаў у фан-зону разляцелася ўсяго за два дні, пасля чаго кошты іх узняліся. Такую пазіцыю арганізатары канцэрта называюць звычайнай практыкай і кажуць, што так было і з іншымі выступленнямі сусветных зорак. Маўляў, у канцэртным бізнесе вольнае коштаўтварэнне, і падымаць ці апускаць кошты на білеты, вырашае арганізатар.

Гэтая тэма выклікала шмат абурэння ў сацыяльных сетках: фанаты Depeche Mode вінавацяць арганізатараў у тым, што тыя своечасова не папярэдзілі пра такую «палітыку» і не ўсе паспелі набыць білеты па першапачатковым кошце — 1 200 000. «Хто хацеў — той паспеў», – кажа «Еўрарадыё» арганізатар канцэрта Аляксандр Манышаў і «пераводзіць стрэлкі» на гурт — маўляў, не за бясплатна ж едуць да нас Depeche Mode!

«Няхай спрачаюцца, б’юцца, што хочуць робяць — мы ж не прымушаем іх рабіць гэта! «Грошы ў касы — культуру ў масы» — ведаеце такое? Вось гэта наш дэвіз. Гурт жа не за бясплатна прыязджае! Хто хацеў набыць квіткі танней — набыў. Трэба было ўсім адразу прыходзіць і набываць. Няхай крыўдзяцца, няхай не ідуць на канцэрт — мы як-небудзь разбярэмся! Мы бізнесам займаемся, а не дабрачыннасцю. — каментуе сітуацыю Аляксандр Манышаў і нечакана дадае: — Але кошты больш не будуць расці, гэта фінальны кошт».

Білеты на канцэрт Depeche Mode у сталіцах бліжэйшых еўрапейскіх краін ніжэйшыя прыкладна ў два разы. Так, фан-зона ў Варшаве каштуе 76 долараў, у Празе — 77, у Сафіі — 86. Абганяюць мінскія кошты толькі Масква (191 долар) і Кіеў (195 долараў).

«Відаць, у іх выдаткаў менш, арэнда за доблесную «Мінск-Арэну» у два разы таннейшая, чым у нас. Відаць, так і атрымліваецца», – працягвае Аляксандр Манышаў.

Нагадаем, што Depeche Mode выступяць у Мінску 29 ліпеня.



Рубрики: Финансы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах