У Гродне могуць абрынуцца пагоркі, на якіх стаяць Стары і Новы замкі

06.11.2012 - Новости

У Гродне могуць абрынуцца пагоркі, на якіх стаяць Стары і Новы замкі

Гіганцкі апоўзень фармуецца на схілах замкавых пагоркаў Новага і Старога замкаў, заўважае гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Паводле яго меркавання, варта ставіцца ўважліва да таго, што прынёманскія муры замкаў могуць абрынуцца ў Нёман. Улады павінны прыняць меры па ўмацаванні пагоркаў, пакуль не стала позна

Гіганцкі апоўзень фармуецца на схілах замкавых пагоркаў Новага і Старога замкаў, заўважае гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Паводле яго меркавання, варта ставіцца ўважліва да таго, што прынёманскія муры замкаў могуць абрынуцца ў Нёман. Улады павінны прыняць меры па ўмацаванні пагоркаў, пакуль не стала позна, паведамляе Радыё «Рацыя»:

– Я мяркую, што існуе рэальная пагроза замкавым пагоркам, на якіх стаяць і Стары, і Новы замкі, таму што на дадзены момант фарміруецца вельмі вялікі апоўзень. Каранёвая сістэма травы можа не вытрымаць моцных ліўневых дажджоў, і вялікія аб'ёмы грунта проста сплывуць у Нёман, як гэта ўжо мела месца ў гісторыі.

На думку краязнаўцы, папярэднія ўлады ведалі пра небяспеку апоўзняў і дбалі пра пасадку на схілах хмызняка ды дрэваў. Сучасныя рэканструктары старажытнага Гродна цалкам іх агалілі, пазбавіўшы расліннасці. Падобнае адбылося з Каложскай царквой у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, калі прынёманскі мур царквы абрынуўся ў Нёман.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах