Ці патрэбны на Стаўбцоўшчыне скансен «Новая зямля»?

06.11.2012 - Новости

Ці патрэбны на Стаўбцоўшчыне скансен «Новая зямля»?

26 кастрычніка на Стаўбцоўшчыне — радзіме народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — адбылося Рэспубліканскае свята паэзіі «О, Беларусь, ты сэрца і душа…», прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Песняра. Свята ахапіла раённы цэнтр, а таксама Акінчыцы, Альбуць, Смольню — сядзібы, якія складаюць філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына», ды саму вёску Мікалаеўшчыну. У святочным кантэксце хацелася б падзяліцца думкамі наконт турыстычнай будучыні родных мясцін класіка.
26 кастрычніка на Стаўбцоўшчыне — радзіме народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — адбылося Рэспубліканскае свята паэзіі «О, Беларусь, ты сэрца і душа…», прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Песняра. Свята ахапіла раённы цэнтр, а таксама Акінчыцы, Альбуць, Смольню — сядзібы, якія складаюць філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына», ды саму вёску Мікалаеўшчыну.
У святочным кантэксце хацелася б падзяліцца думкамі наконт турыстычнай будучыні родных мясцін класіка, паведамляе «Культура».

Спадчына Коласа адлюстроўвае рэаліі мінулага стагоддзя, але захоўвае актуальнасць і сёння. Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская ў сваім выступленні перад землякамі Песняра згадала цікавы факт. Пасля таго як у Польшчы выйшаў з друку пераклад «Новай зямлі», там утварылася Культурнае таварыства імя Якуба Коласа. Яно складаецца з людзей, якія не маюць беларускіх каранёў, але праз слова нашага Песняра, праз усведамленне ўніверсальнасці ягонай літаратурнай спадчыны ў іх нарадзіўся сантымент да Беларусі.

Для мяне гэтая інфармацыя была нечаканай. І вось жа зачапіла суседзяў Коласава «Новая зямля»… Мяркую, справа ў тым, што Польшча раней за Беларусь сутыкнулася з такімі праявамі глабалізацыі, як некіруемая ўрбанізацыя, уніфікацыя культуры і стандартызацыя побыту. Інакш кажучы, «родны кут», пра які так пранікнёна пісаў Колас, страчвае самабытнае аблічча і змест. «Я прыеду ў родны кут і знаёмае не пазнаю», — так сказаў з гэтай нагоды філасафічны Алесь Разанаў. Вось і прыдалася «Новая зямля» палякам. Значыць, прыдасца і іншым. У першую чаргу — нам.

Філіял сталічнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына» — гэта нізка сядзіб, якія захаваліся амаль у нязменным выглядзе з ХІХ стагоддзя альбо якасна адноўленыя паводле гістарычных узораў. Захаваўшы аўтэнтыку Коласавай радзімы, мы фактычна збераглі цэлы пласт беларускай этнаграфіі ў яе прыродным асяроддзі. Гэта — скарб. І людзі паедуць сюды, каб на яго паглядзець. Але — толькі ў тым выпадку, калі Мікалаеўшчына стане брэндам, прынамсі, свайго рэгіёна — Міншчыны. Для гэтага мае быць створана турыстычная інфраструктура: гасцініцы, прыдарожны сэрвіс, інфармацыйнае забяспячэнне. Што ж да ўласна дарог, дык яны мусяць вонкава захоўваць «аўтэнтычны» выгляд (ніякага бетону ды асфальту), але восенню і вясной вытрымліваць плыні цяжкіх турыстычных аўтобусаў. Гэта, так бы мовіць, тэхнічны аспект, які, тым не менш, варта захаваць.

Па-другое, мае сэнс парупіцца пра імідж гэтых мясцін. Сёння Мікалаеўшчына прымае мясцовых турыстаў, ды і тых, як ні круці, няшмат. Праводзяцца імпрэзы рэгіянальнага, часам — рэспубліканскага маштабу. А вёска магла б быць пляцоўкай нацыянальных і міжнародных фэстаў, збіраць гасцей з-за мяжы. Мо каб такі рэбрэндынг адбыўся, трэба надаць Коласаўскаму запаведніку новы статус? Так склалася, што Беларусь мае двух літаратурных геніяў, якія нарадзіліся ў адзін год і ў адным рэгіёне — на Міншчыне. І, скажам шчыра, усталявалася думка, што Купала — нумар першы, а Колас — другі. З гэтай прычыны Мікалаеўшчына знаходзіцца ў ценю Вязынкі. Мяркую, гэта несправядліва. Мікалаеўшчыну трэба «ўраўнаваць» з Вязынкай. Скажам, стварыць тут… парк «Новая зямля». Гэта будзе нешта падобнае да Пушкінскага запаведніка ў Міхайлаўскім, што на Пскоўшчыне, дзе звычайны, але ў пэўным сэнсе характэрны «эталонны» рускі ландшафт апаэтызаваны віртуальнай прысутнасцю нацыянальнага генія.

У Беларусі ёсць Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, што пад Мінскам. Можа ўзнікнуць пытанне: ці патрэбны нам яшчэ адзін «скансен», гэтым разам — на Стаўбцоўшчыне? Але «Мікалаеўшчына» — гэта іншае. Тут — унікальнае спалучэнне канкрэтнай асобы з вялікай літаратурай, жывой прыродай ды нацыянальнай этнаграфіяй. Больш такога месца ў Беларусі, бадай, няма. І не скарыстаць гэты скарб дзеля захавання ўласнай мінуўшчыны, а таксама для турыстычнай прывабнасці было б неразумна. Зрэшты, і справа гэтая — цалкам пад’ёмная для рэгіёна…

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ

Рубрики: Тенденции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах