У Малых Аўцюках дзейнічае музей гумару

06.11.2012 - Новости

У Малых Аўцюках дзейнічае музей гумару

Галоўным сюрпрызам на нядаўнім VII Усебеларускім фестывалі народнага гумару стала адкрыццё ў Малых Аўцюках музея гумару — своеасаблівай аўцюкоўскай сядзібы Каласка і Калінкі

Галоўным сюрпрызам на нядаўнім VII Усебеларускім фестывалі народнага гумару стала адкрыццё ў Малых Аўцюках музея гумару — своеасаблівай аўцюкоўскай сядзібы Каласка і Калінкі, паведамляе «Гомельская праўда».

Праект музея выкананы калінкавіцкім прадпрыемствам «Аптыміст» і рэалізуецца не толькі за бюджэтныя сродкі. Да яго ўвасаблення далучыўся і наш зямляк — украінскі прадпрымальнік Аляксандр Драгун.

Экспанаты для экспазіцыі, што размясцілася ў памяшканні музея, збіралі з усёй вобласці. Дарэчы, жарты, анекдоты, смешныя гісторыі з жыцця іншых гарадоў і вёсак Беларусі тут таксама захоўваюцца — у «Каморы гумару». Стварэнне і добраўпарадкаванне музейнай сядзібы — з карчмой, пяцізоркавай начлежкай, млыном-ветраком, цэлым сялянскім падвор’ем — працягваецца. Паступова яго насяляюць каларытныя персанажы нацыянальнага гумару, да якіх таксама прыклалі руку лепшыя майстры з усёй Гомельшчыны.

Што і казаць, відовішча ў цэлым адпавядала задуманаму, але чагосьці не хапала. Першачарговыя патрабаванні патэнцыяльных гасцей і турыстаў з даўніх часоў не надта змяніліся. Лозунг «Хлеба і відовішчаў!» не страціў сваёй актуальнасці, асабліва, калі ён тычыцца такога аб’екта. Таму заканамерна, што нядаўна на тэрыторыі сядзібы з’явілася карчма. «Ганарысты парсюк» — такую назву атрымала кафэ, аздобленае ў нацыянальным стылі.

Па задумцы аўтараў і арганізатараў праекта меркавалася, што сядзіба будзе выкарыстоўвацца як аб’ект аграэкатурызму.

— Аднак відавочна, што гэтага недастаткова для рэалізацыі ўсіх планаў, — лічыць Аляксандр Драгун. — Я не спыняюся, штурхаю свой праект уперад. На базе сядзібы зарэгістравана прыватнае экатурыстычнае ўнітарнае прадпрыемства «Сядзіба гумару». Яно і будзе выконваць асноўную работу па развіцці аб’екта.

Аляксандр паведаміў, што ў далейшых планах — адкрыццё сувенірнай лаўкі. Ну якая ж сядзіба Каласка і Калінкі без традыцыйных беларускіх і эксклюзіўных аўцюкоўскіх вырабаў? За стварэнне тэматычных аўцюкоўскіх сувеніраў бярэцца аб’яднанне «Белмастацпромыслы». З ім ужо і адпаведны кантракт падпісаны.

Рыхтуюцца размясціць у сядзібе і пастаянную выстаўку гумарыстычных карцін. І, зразумела, застаецца ў сіле прапанова да ўсіх нераўнадушных людзей — не саромецца, несці ў сядзібу розныя смешныя і наогул арыгінальныя, на іх думку, экспанаты.

Любоў Лобан

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах