https://www.traditionrolex.com/8
<p>Яўрэйская супольнасць у Пінску да Другой сусветнай вайны налічвала 73% гараджан, але ў часы нацысцкай адміністрацыі фактычна ўсе яе прадстаўнікі былі забіты. На Піншчыне нарадзілася шмат вядомых дзеячаў Ізраіля, заснавальнікаў яўрэйскага руху барацьбы за права самавызначэння</p>

Азнаёміцца з пяццю стагоддзямі існавання яўрэйскай грамады ў сталіцы Палесся можна будзе ў музеі, створаным Пінскім яўрэйскім таварыствам. Плануецца, што свае дзверы ён адчыніць у пачатку наступнага года, паведамляе Радыё «Рацыя».

Экспанаты для фондаў збіраліся больш за дзесяць год. Адрозненнем пінскага яўрэйскага музея ад астатніх існуючых у краіне будзе ягоны маштаб і багатая экспазіцыя.

Старшыня Пінскага яўрэйскага таварыства Іосіф Ліберман паведаміў, што наведаць музей зможа кожны жадаючы штодня:

– Увесь час мне тэлефануюць і прыязджаюць людзі. У гэтым годзе прыязджала каля 100 чалавек. Наведаць музей можна па папярэдняй дамоўленасці і проста па жаданні, ён заўсёды адкрыты для сваіх наведвальнікаў. У нас дзесьці каля 300–350 розных экспанатаў, пачынаючы з карцін, нейкіх бытавых і рэлігійных рэчаў.

Яўрэйская супольнасць у Пінску да Другой сусветнай вайны налічвала 73% гараджан, але ў часы нацысцкай адміністрацыі фактычна ўсе яе прадстаўнікі былі забіты. На Піншчыне нарадзілася шмат вядомых дзеячаў Ізраіля, заснавальнікаў яўрэйскага руху барацьбы за права самавызначэння. 

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8