https://www.traditionrolex.com/8
<p>Экалагічная сцяжынка, як вучэбная лабараторыя, дзе школьнікі на чале са сваімі настаўнікамі і навукоўцамі вывучаюць прыроду, замацоўваюць свае веды. Зараз тут працуюць над праектам «Старонкі Чырвонай кнігі Гродзеншчыны», шмат што даследуюць, кансультуюцца з леснікамі, каб стварыць карты</p>

Сапраўдныя прыродныя эксклюзівы адкрываюць школьнікі Навадворскай СШ Свіслацкага раёна на вучэбнай экалагічнай сцежцы ў Белавежскай пушчы, паведамляе «Гродзенская праўда»

– Бачыце маладыя дубкі, раней іх тут не было, – заўважае настаўнік біялогіі вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марыя Панотчык. І звяртаецца як да вучаніцы: – А як думаеце, адкуль яны з'явіліся?

Не чакаючы майго адказу, выдае свой: «Сойка жалуды па лесе разнесла…».

Разам з Марыяй Іосіфаўнай і настаўніцай біялогіі і хіміі Валянцінай Якута шпацыруем па экалагічнай сцежцы, і я адкрываю для сябе пушчу ў каторы ўжо раз…

Незвычайны на выгляд папаратнік бачу ўпершыню. А цікавы ён тым, што ўвесь расце з… аднаго кораня, хоць і называецца мнаганожка звычайная. «Больш яго ў нашых лясах нідзе не бачылі», – адзначаюць спадарожніцы. І ўводзяць у курс: ён адзін з 11 відаў папаратнікаў, што растуць у гэтых мясцінах. Яшчэ школьнікі выявілі папаратнік галакучнік Роберта, які расце ў Германіі. Ёсць яшчэ і два віды шчытоўніка, яны звычайна любяць мокрыя месцы, а наогул у Беларусі 25 відаў папаратнікаў.

Мінаем прыпынкі «Жывы буквар», «Старонкі Чырвонай кнігі», «Расліны лесу», «Птушкі лесу», бачым, як змяняюцца віды лесу – сасняк мшысты, сасняк чарнічны… Біёлагі падказваюць, як можна вызначыць узрост дрэў, заўважаюць незаўважанае на першы погляд. Вось тут, у ядлоўцы, было гняздо берасцянкі (кожны год яно ў птушкі на новым месцы), вавёрка аблюбавала для свайго жылля шатлатую елку, а вось нара лісы з некалькімі выхадамі на свет белы…

 Паміж прыпынкамі «След чалавека» і «Лясныя звяры» вывернутыя з коранем магутныя сосны, як сведкі ўрагана, які пранёсся над пушчай напрыканцы жніўня. Цяпер ліквідуецца наступства прыроднай стыхіі, якая чамусьці аблюбавала ўжо ў каторы раз менавіта гэты адрэзак лесу. Мабыць, разважаюць настаўніцы, патрэбен яшчэ адзін, дзявяты прыпынак, прысвечаны менавіта гэтай прыроднай з'яве.

13462

Экалагічная сцяжынка, як вучэбная лабараторыя, дзе школьнікі на чале са сваімі настаўнікамі і навукоўцамі вывучаюць прыроду, замацоўваюць свае веды. Зараз тут працуюць над праектам «Старонкі Чырвонай кнігі Гродзеншчыны», шмат што даследуюць, кансультуюцца з леснікамі, каб стварыць карты.

…Недзе ў вышыні пракурлыкалі журавы. «Ляцяць нізка – зіма блізка», – кажа Марыя Іосіфаўна. Не верыцца, бо сярод гладкіх цёмна-зялёных лістоў бруснічніку аж зіхацяць чырвоныя ягады, падміргваюць, нібы святлафоры, ля сцежкі жоўтыя лісічкі і ярка-чырвоныя мухаморы, ды і дрэвы не спяшаюцца скідаць свае рознакаляровыя ўборы. Праўда, было гэта да першага белага снегу, які выпаў акурат праз тры дні пасля нашай вандроўкі ў пушчу…

Галіна Раманчук

https://www.traditionrolex.com/8