<p>Супрацоўнікі ДК «Гомельшкло» вырашылі вярнуць жыхароў свайго раёна ў савецкую эпоху. Праўда, пакуль на адзін дзень. 7 лістапада ў Касцюкоўцы, што каля Гомеля, адбылася выстава «Назад у СССР»</p>

Фільмаскопы, арыфмометр «Фелікс», драўляныя лічыльнікі, ручная швейная машынка – усе гэтыя рэчы жыцця савецкага чалавека ў сучасным свеце ўжо забытыя.

Супрацоўнікі ДК «Гомельшкло» вырашылі вярнуць жыхароў свайго раёна ў савецкую эпоху. Праўда, пакуль на адзін дзень. 7 лістапада ў Касцюкоўцы, што каля Гомеля, адбылася выстава «Назад у СССР», паведамляе Радыё «Рацыя».

Як распавяла мастацкі кіраўнік ДК «Гомельшкло» Анастасія Сарасек, экспанаты збіралі ўсім мястэчкам.

У межах выставы «Назад у СССР» адбыўся паказ агучаных дыяфільмаў. Такім чынам супрацоўнікі ДК «Гомельшкло» вырашылі паказаць, як у савецкія часы адбываўся прагляд казак, кадраў з мультфільмаў ці лекцый. Як заўважыла спецыяліст па культмасавай працы Таццяна Полазава, агучаныя дыяфільмы зацікавілі нават сучасных дзяцей.

Дыяфільм уяўляе сабой стужку, на якой паслядоўна змешчаны і звязаны тэматычна выявы. Кожны кадр дыяфільма часта суправаджаўся тэкстам, што дазваляла стварыць ілюстраваны аповед.

Выстава «Назад у СССР» адбываецца ўпершыню. Аднак арганізатары збіраюцца працягнуць традыцыю дэманстрацыі прадметаў савецкай эпохі і нават плануюць пашырыць экспазіцыю.

1

Атрыбуты піянерыі

2

Савецкі відэамагнітфон «Электроніка»

3

Драўляныя лічыльнікі, малако ў «авосьцы». Сіні прадмет – гэта арыфмометр «Фелікс», ім лічылі грошы.

4

Фільмаскоп і дыяфільмы

Юлія Сівец

Фота аўтара