https://www.traditionrolex.com/8
<p>Першая сусветная. Вялікая вайна, якая змяніла ход гісторыі Еўропы і ўсяго свету. Вайна, 100-гадовы пачатак якой будзе адзначацца ва ўсіх краінах менш чым праз два гады. Вайна, якая з 1915 па 1918 гг. брала свае крывавыя ахвяры на тэрыторыі Беларусі</p>

Першая сусветная. Вялікая вайна, якая змяніла ход гісторыі Еўропы і ўсяго свету. Вайна, 100-гадовы пачатак якой будзе адзначацца ва ўсіх краінах менш чым праз два гады. Вайна, якая з 1915 па 1918 гг. брала свае крывавыя ахвяры на тэрыторыі Беларусі. Вайна, пра якую амаль у нас забылі, паведамляе Таварыства аховы помнікаў.

Але ёсць у Беларусі людзі, для якіх памяць аб Першай сусветнай святая. І ў гэтым можна ўпэўніцца на свае вочы.

10.11.2012 г. на Вілейшчыне адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае ўгодкам сканчэння вялікай забытай вайны, якое ладзіцца намаганнямі неабыякавых людзей. Людзей, якія ўсе свае сілы аддаюць даследаванню гісторыі вайны ды ўвекавечванню мясцін,  звязаных з гэтай эпахальнай падзеяй, і памяці загінулых.

 У межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» ў мерапрыемстве прыме ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

1

Запрашаем жадаючых далучыцца да гэтай выправы на Вілейшчыну, асабліва запрашаем журналістаў СМІ ўсіх форм уласнасці далучыцца да нашага грамадскага аб’яднання з мэтай асвятлення пачэснага і высакароднага мерапрыемства.

Па пытаннях запісу на паездку звяртацца па тэл. (+375 29) 111-73-32.

https://www.traditionrolex.com/8