10 лістапада музей прадставіць ўсім жадаючым атмасферу вулічнага мастацтва. Наведвальнікі самі змогуць адчуць сябе вулічнымі творцамі і размаляваць розныя канструкцыі, паведамляе Generation.by.

Таксама арганізатары распавядуць пра стрыт-арт і ягоныя тэхнікі (стэнсілы, постэры, графіці, інсталяцыі), пазнаёмяць з найбольш вядомымі беларускімі вулічнымі мастакамі.

У гэты ж дзень адбудзецца ўрачыстае закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў праекту «Стрыт-арт утопія». На ім будзе прадстаўленая выстава жывапісных прац і фотакалажаў конкурсу.

У «Дзень актыўнасці» можна будзе праглядзець лялечную батлейку «Казка чатырох чараўніц» па матывах твора Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» тэатра «Дом сонца».

Праграма «Дня актыўнасці»

13.00–14.00     Урачыстае ўзнагароджанне і закрыццё праекту «Стрыт-арт утопія». Мастакам прапанавалі памарыць, якім маглі б быць мінскія будынкі, калі б тыя рабілі ўнёсак у іх афармленне. Удзельнікі акцыі з дапамогай графічнага рэдактара размяшчалі свае ідэі ў мінскай гарадской прасторы

13.00–15.00    Майстар-клас па вінілавых цацках

13.00–17.00    Паказ беларускіх і сусветных анімацыйных фільмаў

14.00–16.00    Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма «Выхад праз сувенірную лаўку» аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy, таксама прагляд кароткамятражак пра тэхнікі і накірункі стрыт-арту

14.00–15.00    Майстар-клас па стварэнні трафарэтнага графіці. Падчас імпрэзы некалькі вулічных мастакоў будуць маляваць у музеі на спецыяльнай канструкцыі, быццам працуюць на вуліцы. Гледачы таксама змогуць паспрабаваць сябе ў ролі вулічных творцаў

15.00–17.00    Ролікі акцый вулічных мастакоў Беларусі

15.00–16.00    Тэатр «Дом сонца». Лялечная батлейка «Казка чатырох чараўніц»

16.00–17.00    Творчая сустрэча з мастаком Валерыем Славуком

Уваход: 20 000 рублёў. Пачатак у 13.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, пр-т Незалежнасці, 47).

1