https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прыкідваюся іншаземцам і спрабую ў цэнтры Мінска купіць карты горада і Беларусі. Размаўляю пры гэтым па-англійску. Найперш кіруюся да чыгуначнага вакзала. Першым на маім шляху трапляецца шапік з праваслаўнымі таварамі. Але ці здагадаецца пра гэта замежнік?</p>

Пад выглядам замежнага турыста журналіст «Еўрарадыё» паспрабаваў купіць карту і зарыентавацца па ёй у беларускай сталіцы.

Прыкідваюся іншаземцам і спрабую ў цэнтры Мінска купіць карты горада і Беларусі. Размаўляю пры гэтым па-англійску. Найперш кіруюся да чыгуначнага вакзала. Першым на маім шляху трапляецца шапік з праваслаўнымі таварамі. Але ці здагадаецца пра гэта замежнік?

? Гуд монінг, айм соры, мэйбі, ю хэв э мэп оф Беларус? ? звяртаюся да святых сясцёр, апранутых у манастырскую вопратку.

? Беларусь, так, ? энергічна адказвае адна з жанчын, паказваючы на малітвасловы, свечкі і металічныя крыжыкі. ? Але ў нас усё такое: іконы…

? Мэп ноу? Улітса, карта?

? Вуліцы ? не. Вы, напэўна, падыміцеся наверх, потым налева, і там будзе кіёск «Газеты, часопісы».

Падымаемся наверх па эскалатары, знаходзім той самы кіёск, чакаем каля пяці хвілін да заканчэння «тэхнічнага перапынку».

Пытаемся ў прадаўшчыцы па-англійску. Яна моўчкі дае карту, напісаную ідэальнай беларускай лацінкай. Харошая карта: тут і славутыя беларускія мясціны, і нумары тэлефонаў музеяў.

2

Фрагмент карты Беларусі (складзена беларускай лацінкай) 

 ? Ду ю хэв э мэп ов Мінск? ? цікавімся картай у адным з кіёскаў гандлёвага цэнтра «Сталіца» (месціцца непадалёк ад вакзала).

? Ноу, ? спалохана адказвае прадаўшчыца.

? Э мэп, ін інгліш, ? працягваю атакаваць.

? Я па-англійску не разумею.

? Карта, у-у-у-літса...

На гэта жанчына знайшла для нас карту сталіцы за 5250 рублёў, зноў жа аформленую ідэальнай беларускай лацінкай. Суму жанчына напісала на калькулятары.

 3

Фрагмент карты Мінска (складзена беларускай лацінкай) 

Таксама шукаем карты ў некалькіх наземных кіёсках «Белпошты», змешчаных у раёне вакзала і Галоўпаштамта.

? Мы не разумеем, ? замітусілася прадаўшчыца ў адным з кіёскаў. 

? Мэп оф Мінск. Карта.

? Напэўна, не…

 4

? Ду ю хэв э мэп оф Мінск? ? заходзім у вестыбюль Галоўпаштамта.

? Наборы? ? перапытвае прадаўшчыца.

? Ноу, мэп. Карта.

? Не, мы не прадаём.

У адным з кіёскаў (месціцца недалёка ад Прывакзальнай плошчы) нам змаглі прадаць карту за 10 950 рублёў.

«Толькі руская, ? сказала прадаўшчыца, якая хоць і не размаўляла, але дала зразумець, што добра разумее англійскую. ? Вось тут праезд, а тут ? славутыя мясціны».

Аказалася, што карты, складзеныя лацінкай, яшчэ ў 2010 годзе выпусціла прадпрыемства «Белкартаграфія».

Сталічныя станцыі метро, дарэчы, падпісаны беларускай лацінкай. Гэтак жа, як і на новых схемах мінскага метрапалітэна: Akademija Navuk, Ploš?a Pieramohi…

Дзе-нідзе ў Мінску былі спробы падпісаць вуліцы лацінскімі літарамі. Але не па правілах беларускай лацінкі , а як давядзецца. Niezalezhnastci sq. ? так дзіўна падпісана плошча Незалежнасці на ўказальніку ў цэнтры горада. У карце ж «Белкартаграфіі» яна падпісана граматнай беларускай лацінкай ? pl. Niezale?nasci. Такім чынам, прыезджы турыст можа проста не скеміць, куды пайсці.

5  

Да таго ж, нават у цэнтры Мінска ўказальнікі лацінскімі літарамі сустракаюцца рэдка. Вуліцы падпісаныя па-беларуску, кірыліцай. Так яно, па вялікім рахунку, і павінна быць. Але карты ў кіёсках прадаюцца рускамоўныя. Зноў жа, кіруючыся на «Мінск-Арэну», турыст прачытае на шыльдачках «праспект Пераможцаў», а ў карце напісана «пр-т Победителей». Як кажуць выпівохі, без чаркі не разбярэшся.

З-за моўнага разнабою, які дапускаецца ў Беларусі, самая папулярная сусветная інтэрнэт-карта maps.google.com падае назвы мінскіх вуліц адначасова і беларускай кірыліцай, і беларускай лацінкай, і «як давядзецца лацінскімі літарамі».

 6

У картах maps.google.com беларускія вуліцы падпісаны і лацінкай, і беларускай кірыліцай, і лацінскімі літарамі ў стылі «як будзе, так будзе»

Каб замежныя турысты не блыталіся на беларускіх вуліцах, відавочна, што трэба прывесці карты да аднаго строгага стандарту. То бок, падпісваць на іх усё па-беларуску (гэтак жа, як гэта зроблена на шыльдачках дамоў). Калі рабіць карты, дзе вуліцы падпісаныя лацінскімі літарамі, то гэта павінна быць унармаваная Інстытутам мовы і літаратуры беларуская лацінка, а не хаатычная «транслітэрацыя».

Да таго ж кампетэнтным беларускім чыноўнікам не перашкодзіла б звязацца са складальнікамі maps.google.com, каб і там нашы вуліцы, будынкі, плошчы і музеі падпісалі згодна з беларускімі нормамі.

Яўген Валошын

https://www.traditionrolex.com/8