https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адбылося супольнае наведванне парэшткаў фальварку Якушоўка (месца нараджэння Кастуся Каліноўскага)  і Свіслачы, дзе аддадзена даніна памяці нашыі героям – Рамуальду Траўгуту і братам Каліноўскім. На могілках была наведана магіла Віктара Каліноўскага</p>

7 лістапада 2012 г. адбыўся «круглы стол» прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і краязнаўцаў з Ваўкавышчыны, на якім былі абмеркаваны праблемы і перспектывы сумеснай працы па годнай сустрэчы 150-х угодак паўстання 1863-64 гг.

З боку Таварыства на «круглы стол» прыехалі старшыня аб’яднання Антон Астаповіч, кіраўнік Мінскага абласнога савета Таварыства, загадчык аддзела Нацыянальнага гістарычнага аддзела Беларусі Зміцер Яцкевіч, старшыня вайскова-пошукавага клуба ВІККРУ-Мінск Сяргей Бяспанскі і дацэнт кафедры музеялогіі, этналогіі і гісторыі мастацтваў Вольга Гарбачова.

Пасля абмеркавання накапіўшыхся пытанняў, якое праходзіла ў Ваўкавыску, адбылося супольнае наведванне парэшткаў фальварку Якушоўка (месца нараджэння Кастуся Каліноўскага)  і Свіслачы, дзе аддадзена даніна памяці нашым героям – Рамуальду Траўгуту і братам Каліноўскім. На могілках была наведана магіла Віктара Каліноўскага.

Галоўны вынік сустрэчы – каардынацыя намаганняў па даследаванні гісторыі паўстання на Ваўкавышчыне, супольная праца па падрыхтоўцы прапаноў на наданне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці мясцінам, звязаным з паўстаннем, а ў першую чаргу месцу, дзе стаяў фальварак Якушоўка.

Мерапрыемства адбылося ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі», паведамляе Таварыства аховы помнікаў.

1

Падмуркі сядзібнага дому ў Якушоўцы

2

Якушоўка. Мемарыяльны камень

3

Удзельнікі «круглага стала» на радзіме К. Каліноўскага

4

Помнік Р. Траўгуту ў Свіслачы

5

Помнік К. Каліноўскаму ў Свіслачы

6

Магіла В. Каліноўскага ў Свіслачы

https://www.traditionrolex.com/8